Навіны

Абласны суд не задаволіў скаргу Сяргея Калмыкова

Абласны суд 1 верасня не задаволіў скаргу гарадзенца Сяргея Калмыкова. Яшчэ 17 ліпеня суддзя Ленінскага раённага суда Ларыса Барэль прысудзіла Калмыкову 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў) паводле артыкулу 23.4. Той адміністрацыйны працэс быў доўгім і "пакутлівым". "Гарадзенская вясна" падрабязна пра яго расказвала.

1 верасня суддзя Мікалай Рачынскі не ўзяў пад увагу довады скаргі Калмыкова і пакінуў пастанову раённага суда ў сіле. Сам Калмыкоў пры разглядзе скаргі не прысутнічаў.

Відэа

праваабарончыя сайты