Навіны

Суд над Ежы Грыгенчам перанеслі (фота)

Разгляд адміністрацыйнай справы Ежы Грыгенчы, прызначаны на 2 верасня, перанесены. Суддзя паведаміў грамадскаму актывісту, што матэрыялы справы адпраўлены на дапрацоўку.

Падтрымаць Ежы Грыгенчу ў суд Кастрычніцкага раёну Гародні прыйшло каля 20 чалавек.

Напомнім, што 20 жніўня Ежы Грыгенча быў затрыманы міліцыянтамі. Яго азнаёмілі з складзеным пратаколам пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Пратакол быў складзены за занаходжанне 19 жніўня ля тытунёвай фабрыкі і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Таксама быў складзены пратакол затрымання. Праўда тады, праз нейкі час Грыгенчу выпусцілі.

Відэа

праваабарончыя сайты