Навіны

Вынік знаходжання ў міліцыі – сутрасенне, сінякі, раны, пабіты тэлефон…

Усё больш і больш паступаюць звестак, пра зверствы сілавікоў, якія чыніліся з 9-га па 13-га жніўня. Пры гэтым, уседазволенасць супрацоўнікаў сілавых органаў, і нават іх скіраванасць на менавіта сілавое ўздзеянне на суайчыннікаў, гавораць пра тое, што на гэта быў цэнтралізаваны загад. Бо рабілася гэта паўсюдна, не толькі ў сталіцы і абласных цэнтрах, але і ў іншых гарадах. Пры гэтым прасочваецца мэтная спроба менавіта запалохаць грамадства.

Вось адзін з такіх расповедаў жыхара Ліды Аляксандра Антропава, уся віна якога аказалася ў тым, што ён патрыёт і свой аўтамабіль аздобіў пад беларускія нацыянальныя колеры:

– Хлопцы, усё памятаюць фота маёй машыны, так, на жаль, я праездзіў нядоўга.

Увечары 10 жніўня быў спынены двума «доблеснымі» супрацоўнікамі міліцыі. З крыкамі і мацюкамі прапаноўвалі праехаць у Лідскі РАУС. На мае прапановы скласці пратакол на месцы, быў пасланы ў “Ютуб” там “правы качаць”. Праз пару хвілін пад'ехала яшчэ адна машына міліцыі з яе выскачылі трое не менш «доблесных» супрацоўнікаў і пачалі мяне збіваць. Адзін біў драўляным жазлом па галаве, іншыя наносілі «расслабляльныя» ўдары нагамі. Сачатку быў дастаўлены ў ІЧУ, потым карнікі перадумалі і прывезлі ў РАУС. Там ужо была мая дзяўчына. Пасля таго як мяне забралі, яны ўзяліся за яе. Яе проста вырвалі з машыны і павалаклі ў РАУС.

У міліцыі нас апытвалі, складалі паперы, рыхтавалі да «сутак». Былі зроблены вопіс рэчаў. У дзяўчыны зрабілі асабісты дагляд (працэдура непрыемная), у мяне забыліся яго правесці. У выніку сямі гадзін знаходжання ў міліцыі, у мяне аказаўся пабіты тэлефон, 4 пратаколы, лёгкае сутрасенне, сінякі і ранкі.

Пасля суда ў другой частцы распавяду, што адбывалася ў РУУС у тую страшную ноч для горада Ліды. З пяці супрацоўнікаў ведаю прозвішчы чатырох.

Відэа

праваабарончыя сайты