Навіны

Гарадзенцы скардзяцца на праўладны мітынг пад Консульствам Польшчы

Шэраг грамадзянаў Гародні, сярод якіх работнікі Азота, каторых затрымалі і судзілі за несанкцыянаванае мерапрыемства толькі за тое, што яны рухаліся калонай па вуліцах роднага гораду, абурыліся бяздзейнасцю міліцыі пры іншым, сапраўды масавым мерапрыемстве, хіба што арганізаваным пры прамым або ўскосным папушчальніцтве ўладаў, калі нейкія асобы пікетавалі ля польскага кансуляту ў Гародні з чырвона-зялёнымі дзяржаўнымі сцягамі і плакатамі.

Гарадзенцы падалі скаргу ў пракуратуру Гародні, і адправілі копіі ў выканкамы, міліцыю і кансулят.

Сутнасць іх скаргі заключаецца ў тым, што нейкія грамадзяне 2-га верасня выйшлі пад польскі кансулят на вуліцы Будзённага 48А з сцягамі і плакатамі, што ўказвала на ўсе прыкметы масавага мерапрыемства, і хіба што абураліся нейкімі дзеяннямі польскіх уладаў. Яны выкрыквалі лозунгі, спявалі песні, і аніводзін супрацоўнік праваахоўных ворганаў не зрабіў ім заўвагу, хоць мерапрыемства не было санкцыянаваным уладамі, і праходзіла не ў вызначаным для мітынгаў месцы. (Для санкцыянаванага мерапрыемства, трэба падаваць заяўку ў выканкам за пятнаццаць дзён да яго пачатку, аплаціць расходы міліцыі, медыкаў і камунальшчыкаў).

Пры гэтым за ўдзел у іншых мерапрыемствах міліцыя увесь час затрымлівае людзей, і суды іх караюць штрафамі і суткамі. А тут ахоўнікі парадку дазвалялі мітынгоўшчыкам рабіць што хочуць, і нават не пацікавіліся лігімітыўнасцю іх дзеянняў.

Гарадзенцы, якія падаюць скаргі на такія дзеянні патрабуюць прыцягнуць да адказнасці і супрацоўнікаў міліцыі, за невыкананне сваіх службовых абавязкаў, і ўдзельнікаў таго масавага мерапрыемства, бо закон для ўсіх роўны, і не можа насіць выбарачнага характару.

Тэкст скаргі:

В прокуратуру города Гродно

г.Гродно, ул. Дубко 7

от. (прозвішчы. ред)

Копия: Ленинский РОВД г.Гродно

Копия: Гродненский областной исполнительный комитет

Копия: Гродненский городской исполнительный комитет

Копия: Генеральное Консульство Республики Польша в Гродно

заявление:

В связи с проведением 02.09.2020 митинга, пикета без подачи заявки на него в установленные сроки законодательством РБ, с использованием громкоговорящих устройств, флагов, плакатов напротив Генерального Консульства Республики Польша в Гродно ул. Будённого 48а, в месте, не предусмотренным для санкционированных массовых мероприятий г.Гродно

прошу:

установить лиц, учувствовавших в данном несанкционированном мероприятии и привлечь их к ответственности согласно статьи 23.34 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях.

провести проверку и дать правовую оценку бездействиям правоохранительных органов, которые никак не приселки данное действие и не предупредили участников об ответственности, не смотря на то, что у консульства всегда дежурит сотрудник милиции.

дать письменный ответ в установленные законодательством сроки.

 

03.03.2020г                            (прозвішчы. ред)                              

03.09.2020 Тэгі: Гародня

Відэа

праваабарончыя сайты