Навіны

Ці была замова ізаляваць актывіста?

Пастановай старшыні суда Смаргонcкага раёна Людмілы Пятровай ад 7 жніўня 2020 года грамадскі актывіст Аляксандр Паплаўскі быў пазбаўлены магчымасці сустрэць дзень выбараў 9 жніўня на волі. За як быццам бы даказаны факт хуліганства на выбарчым участку №16, пацярпелай ад якога прызнана старшыня камісіі Алена Атцецкая, якая працуе старшынёй аддзела жыллёва камунальнай гаспадаркі Смаргонскага райвыканкама, ён быў пакараны 7 суткамі арышту. 
Хуліганствам прызнаны факт відэаздымкі без дазволу старшыні камісіі пратакола папярэдняга галасавання за мінулы дзень, а затым тлумачэнне актывістам нормы Крымінальнага кодэкса за магчымую фальсікацыю вынікаў выбараў. А гэта Аленай Атцецкай, Смаргонскім РАУС і судом расцэнена як пагроза, зрыў працы камісіі на 4 хвіліны. 
Падчас адбывання пакарання падаспеў разгляд так званай  “справы раварыстаў”, паводле якой калектыўны праезд па Смаргоні быў прызнаны несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам і ўсе ўдзельнікі пакараны. Але пакаранне ў выглядзе арышту на 5 сутак ад суддзі гэтага суда Людмілы Міхневіч атрымаў без усялякага вылучэння асаблівай ролі ў велапрабегу толькі Аляксандр Паплаўскі. 
Як вядома, усе пакараныя суткамі за ўдзел у несанкцынаванай акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў і пакараныя арыштам былі датэрмінова, дзесьці 14 жніўня, вызвалены. Разам з імі і Аляксандр Паплаўскі, хоць, седзячы за картамі, ніякага дачынення да акцый пратэсту не меў. 
І ён не пагадзіўся з абодвума пастановамі суда і абскардзіў у абласны суд.  
У выніку пастановай аблсуда ад 24 жніўня 2020 года першая пастанова Смаргонскага суда была адменена і накіраваная на новы разгляд, а па другой паводле настановы гэта ж судовага органа ад 31 жніўня 2020 года пакаранне ў выглядзе 5 сутак арышту прызнана занадта жорсткім, а таму зменшана да фактычна адбытых Аляксандрам Паплаўскім 2 сутак. 
Як бачым, два пакаранні ў адносінах да грамадскага актывіста на момант іх прыняцця былі неправасуднымі. 
Дык гэта замова ці выпадковае прыняцце адразу двух некваліфікаваных пастаноў судом Смаргонскага раёна ў адносінах да аднаго чалавека? 

 

Відэа

праваабарончыя сайты