Навіны

Карныя працэсы ў Вялікай Бераставіцы

3 верасня два карныя адміністрацыйныя працэсы прайшлі ў Вялікай Бераставіцы. За мірную акцыю салідарнасці ў гэтым раённым цэнтры, якая прайшла 23 жніўня, былі складзеныі пратаколы на Аляксея Суворава і Андрэя Аруткіна паводле артыкулу 23.34, частка 1.

У выніку старшыня раённага суду Андрэй Талочка прысудзіў Аляксею Сувораву 10 базавых велічынь штрафу, Андрэю Аруткіну - 2 базавыя штрафы.

Раней Аляксей Сувораў адбыў 7 сутак адміністрацыйнага арышту ў Ваўкавыску пасля падзей 9 жніўня. 

Відэа

праваабарончыя сайты