Навіны

Суды над затрыманымі 6 верасня (спіс затрыманых)

У Гародні суды над затрыманымі 6 верасня пачалі праходзіць, але вельмі вяла. З раніцы людзі збіраліся ля будынкаў Кастрычніцкага і Ленінскага судоў, але нікога пакуль так там і не судзілі. Апошнім часам у Гародні практыкуюцца выязныя судзілішчы над затрыманымі. Гэта калі суддзю прывозяць у РАУС ці ізалятар часовага ўтрымання і там ён "вяршыць правасуддзе". Праваабаронцы і сваякі затрыманых паехалі чакаць вынікаў ці нейкай інфармацыі на вуліцы Гая, дзе побач знаходзіцца ІЧУ і Кастрычніцкі РАУС. Інфармацыі пра суды нікому не даюць. Але сталі выходзіць першыя асуджаныя і прыносіць першыя звесткі.

6 верасня ў Гародні затрымалі паводле афіцыйных звестак ажно 102 чалавекі. Значную частку затрыманых адпусцілі яшчэ ўчора ўвечары, склаўшы на іх пратаколы. Спіс затрыманых удакладняецца.

Сярод затрыманых былі наступныя асобы:

Аляксееў Мікіта

Андропаў Арцём

Анішчык Вадзім - 12 базавых

Грынюк Варвара

Заблоцкі Віктар

Казік Канстанцін

Каляда Павел

Котаў Аляксей

Кізюк Андрэй 

Кітурка Кірыл (непаўнагадовы)-камісія

Кучура Яўген

Лемяноўскі Мікола

Леўчанкаў Аляксандр

Лікарпенкаў Уладзімір

Мікіцёнак Вольга

Парахоўнік Дзмітрый

Плятнёў М.

Пракошын Давід

Пуцілоўскі Алег

Саўранскі Сяргей

Сяргейчык Дзяніс

Тарасевіч Ганна

Шабунька Яўген

Юрэвіч Юрый

Ярышка Данііл

У Шчучыне 6 верасня быў затрыманы Віктар Варона

Таксама стала вядома, што 7 верасня збіраліся судзіць затрыманага яшчэ ў суботу, 5 верасня, вядомага грамадска-палітычнага актывіста Сяргея Мальчыка, за ўдзел у мітынгу тыднёвай даўніны. Яго ў панядзелак 7-га верасня асудзілі на 5 базавых велічынь, пратрымаўшы з суботы да панядзелка у ІЧУ.

Відэа

праваабарончыя сайты