Навіны

У Генпракуратуры заяву са Смаргоні перакінулі ў агульны стос скаргаў (дакумент)

Прыкладна праз 10 дзён пасля выбараў са Смаргоні у Генеральную пракуратуру была накірана заява, падпісаная 317 грамадзянамі.
У  заяве яны запатрабавалі распачаць крымінальную справу ў адносінах да міністра унутраных спраў Юрыя Хаджымуратавіча Караева. На іх думку, у выніку яго халатных адносінаў да службовых абавязкаў пасля выбараў яго падначаленыя выявілі небывалую ў гісторыі краіны жорсткасць, збівалі мірных грамадзян, якія удзельнічалі і не ўдзельнічалі у мірных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.
У заяве таксама падкрэслена, што ў ізалятары часовага ўтрымання на вул Акрэсціна ў Менску затрыманыя знаходзіліся ў нечалавечых умовах, іх жорста збівалі, прыніжалі, здзекаваліся. Пра гэта не мог не ведаць міністр.
У адказе на зварот ад 28.08.2020 №2400-10д/2309 паведамляецца, што па заявах, якія паступілі ў Генеральную пракуратуру “аб захаванні законнасці ў ходзе масавых мерапрыемстваў у жніўні бягучага года будзе дадзена прававая ацэнка”.
З адказу вынікае, што заява са Смаргоні пакладзена ў нейкі стос іншых заяваў.
Ці не ператворыцца потым гэты стос у нейкую абязлічаную заяву Генпракуратуры аб падзеях жніўня 2020 года, без вызначэння канкрэтных вінаватых?

 

Відэа

праваабарончыя сайты