Навіны

“Ненастаяшчы прэзідэнт” зноў за кратамі

Вядомы ўжо на ўсю краіну пад назвай “Ненастаяшчы прэзідэнт” Андрэй Янковіч, які раней быў засуджаны да 7 сутак арышту за ўдзел у мірнай дэманстрацыі 30-га жніўня судом Кастрычніцкага раёну (суддзя Руслан Хіхол), працягвае знаходзіцца ў няволі. Яго засудзілі яшчэ на 10 сутак адміністрацыйнага арышту ўжо за іншую мірную акцыю, якая праходзіла 16-га жніўня.

Суд Ленінскага раёну правёў працэс без удзелу грамадскасці, так, як у апошнія часы і праходзяць суды ў Гародні. Штраф "выпісала" суддзя Наталля Козел.

На мірнай акцыі 30-га жніўня Андрэй Янковіч “пераўвасобіўся” ў дзеючага кіраўніка краіны, апрануўся і знешне прывёў сябе ў выгляд, падобны свайму персанажу, і ўзяў у рукі плакат з надпісам “Прэзідэнт ненастаяшчы”, у якім і сам надпіс быў выкананы з асаблівымі адметнасцямі. Напэўна яго ўчынак вельмі не спадабаўся ўладам, і пакуль Андрэй Янковіч адбываў накладзенае судом пакаранне, яны “нарылі” на яго іншых абвінавачванняў, знайшлі нейкім чынам доказы яго ўдзелу ў ранейшых мірных мерапрыемствах, у якіх бралі ўдзел дзесяткі тысяч гарадзенцаў. Зрэшты, апошнім часам і доказаў аніякіх не патрэбна, каб патрапіць пад пераслед.

Што яшчэ “нарыюць” на актыўнага суайчынніка застаецца толькі здагадвацца. А пакуль што неабыякавы чалавек працягвае знаходзіцца за кратамі.

Відэа

праваабарончыя сайты