Навіны

Ператрусы, допыты, затрыманні. Хроніка пераследу 8 верасня

Затрыманне на пр-це Машэрава. Фота TUT.BY

Затрыманне на пр-це Машэрава. Фота TUT.BY

Супрацоўнікі Следчага камітэту раніцай 8 верасня прыйшлі па месцы жыхарства актывіста "Маладога фронту" Віталя Трыгубава. Аднак дома яго не было. Маці запыталася праз дзверы ў следчага, чаму той цікавіцца Віталём. Той паведаміў, што хоча дапытаць Трыгубава ў межах крымінальнай справы узбуджанай нібыта па ч.1 арт. КК 339 («хуліганства»).

Праваабаронцам таксама паведамляюць, што раніцай перастаў выходзіць на сувязь і лідэр "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч. Магчыма яго затрымалі.

Тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыя журналістаў паведамляе, што сілавікі спрабуюць трапіць у кватэру, дзе жывуць журналісты TUT.BY Галіна Уласік і яе дачка Валерыя Уласік. Паведамляецца, што ёсць санкцыя пракурора на ператрус. Пра гэта БАЖу распавялі самі журналісткі. Сілавікі затрымалі Валерыю Уласік па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (адміністрацыйная справа). Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на словы яе маці Галіны Уласік.

З учорашняга дня каля кватэры, дзе жыве сябра рады «Экадом» Ксенія Малюкова, дзяжураць невядомыя, паведамляе Радыё Свабода.

«Яны пачалі дзяжурыць каля кватэры з 14:00 учора. Паўдня грукалі ў дзьверы, дома быў мой хлопец, ён не адчыняў. Дзяжурылі ўначы і раніцай, міліцыя пазваніла дзяўчыне – уласьніцы кватэры і сказалі, што прыйдуць з ператрусам у 14:30; калі дзьверы не адчыняць — выламаюць», — паведаміла Свабодзе Ксенія.

Таксама невядомыя з раніцы спрабавалі трапіць у кватэру, дзе жыве дырэктарка «Экадому» Марына Дубіна.

«Сёньня каля 7 гадзінаў раніцы пачалі барабаніць у дзьверы, потым я пабачыла, што гэта 3 чалавекі ў цёмнай вопратцы, пэрыядычна яны дзяжурылі пад вокнамі, на працягу некалькі гадзінаў моцна грукалі ў дзьверы. Калі яны на некаторы час адышлі, мне ўдалося сысьці», — расказала Марына Дубіна.

Таксама сёньня міліцыя прыйшла з аглядам жыльля дачкі Ірыны Сухій — Соф'і Садоўскай. Самой Соф'і дома не было, яны прыйшлі наконт яе ўдзелу ў «несанкцыянаванай акцыі».

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць затрымліваць удзельнікаў студэнцкіх акцый пратэсту. Сярод затрыманых студэнт БДТУ Дзмітрый Сінюк. Да гэтага яму тэлефанавалі, каб "проста пагаварыць". Ён сам гэта звязвае з падзеямі 9-12 жніўня. Паведамляецца таксама, што ён быў затрыманы ў Брэсце.

У сябе дома ў Мінску затрыманы адзін з каардынатараў выбарчага штабу Валерыя Цапкалы Іван Васілюк.

Затрыманая ў нядзелю давераная асоба Святланы Ціханоўскай Антаніна Канавалава пасля суда над ёй не выйшла на волю. Увечары яе знаёмым пацвердзілі, што жанчына знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Антаніна зноў затрымана, але ўжо ў межах крымінальнай справы.

У Бабруйску затрымалі журналіста і праваабаронцу Сяржука Лацінскага Сяржук мусіць адбыць 7 сутак, якiя у яго засталiся пасля затрымання 19 чэрвеня 2020 года на пiкеце салiдарнасцi.

Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска пастанавіў, што Сяржук Лацінскі — журналіст і назіральнік БХК, сваёй прысутнасцю на акцыі “жывы ланцуг” 19 чэрвеня парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Тады ён быў пакараны за парушэнне арт. 23.34 КаАП 10 суткамі арышта, але адбыў толькі трое, бо захварэў. Цяпер Сяржука затрымалі, каб ён адбыў увесь тэрмін арышту.

Увечары 8 верасня ў Мінску каля Камароўскага рынку, а таксама на пр. Машэрава адбыліся затрыманні ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыі Калеснікавай. Публікуем спіс затрыманых:

  1. Арцёменкава Алена
  2. Атакулава Маўлюда
  3. Бурачэўская Алена
  4. Вагнер Уладзімір
  5. Відунова Юлія
  6. Высочына Вікторыя - павезлі ў РУУС Першамайскага раёна.
  7. Гайдучонак Фёдар
  8. Гаспадарык Кацярына
  9. Гетц Іван
  10. Гулеўскі Павел
  11. Данілаў Ілля
  12. Дзмітрыева Дар'я
  13. Завараў Максім
  14. Загнетаў Мікіта - грамадзянін Ізраілю
  15. Кавалеўская Ганна
  16. Кажэўнікаў Дзмітрый
  17. Калнібароцкая Эліна
  18. Каровін Юрый
  19. Кашмель Аляксандр
  20. Кляшчова Фаіна
  21. Комар Ганна
  22. Ластоўская Кацярына
  23. Ліпай Наталля
  24. Лук'янаў Аляксей
  25. Львова Аліна
  26. Лябедзіч Анастасія
  27. Ляднёва Ксенія
  28. Ляднёва Паліна
  29. Лянкевіч Уладзь
  30. Ляўданскі Антон
  31. Майсяёнак Аляксей
  32. Макрацова Галіна
  33. Марухін Аляксей
  34. Мядзведзеў Сяржук
  35. Наўмовіч Кірыл
  36. Несцяронак Аляксандр
  37. Новікава Інга
  38. Някрасаў Ігар
  39. Петухова Алена
  40. Петухова Наталля
  41. Рубанаў Іван
  42. Савісцюк Дзяніс
  43. Салук Наталля
  44. Сіроцін А.
  45. Снегірова Аляксандра
  46. Стасіловіч Віталь
  47. Сыцько Анатоль
  48. Тананко Міхаіл
  49. Толак Кірыл
  50. Філіпава Яна
  51. Халецкая Алена Аляксееўна, 1957 год нараджэння
  52. Хамяк Кацярына
  53. Цітавец Дзмітрый
  54. Чорны Радзівон
  55. Шаўцоў Яўген
  56. Шкалякоўскі Сцяпан
  57. Шкраба Міхаіл
  58. Шупейка Алег
  59. Юдчыц Генрыета

Таксама ўвечары ў Берасці побач з ЦУМам меўся адбыцца ланцуг салідарнасці з нагоды Дня беларускай вайсковай славы , прыйшла невялікая група жанчын, Затым пад'ехаў аўтазак. А 19:00 затрыманы журналіст Максім Хлябец. Зараз ён дае тлумачэнні ў Брэсцкім РАЎС.

 

http://spring96.org/be/news/99425

Відэа

праваабарончыя сайты