Навіны

Разгляд скаргаў незаконназасуджаных у абласным судзе

У Гародні 10 верасня ў абласным судзе прайшоў разгляд некалькіх скаргаў грамадскіх атывістаў і журналістў, незаконна засуджаных апошнім часам раённымі судамі.

Першай разглядалася скарга слонімскага грамадскага актывіста Алеся Масюка. Суддзя Анатоль Заяц пакінуў рашэнне Слонімскага раённага суда без зменаў і скаргу не задаволіў.

У гэты ж дзень разглядалася скарга збітага амапаўцамі журналіста Руслана Кулевіча. Яго скаргу разглядаў суддзя Ігар Собалеў. Кулевіч абскардзіў арышт на 7 сутак, які быў яму прысуджаны за 11 жніўня па артыкуле 23.34, частка 1.

У выніку суддзя Собалеў адправіў справу на новы разгляд у суд Кастрычніцкага раёна новым суддзём. Суддзя абласнога суда кіраваўся парушэннем права Руслана Кулевіча на судовую абарону. Напомнім, што збіты Руслан Кулевіч адсядзеў трое сутак, але быў выпушчаны з ізалятару ў звязку з моцным грамадскім рэзанансам, паводле пастановы яму засталося даседжваць яшчэ 4 сутак.

Апошняй разглядалася скарга засуджанага да адміністрацыйнага арышту Ігара Банцара (музыкі). Яго скарга засталася незадаволенай суддзём Валерыем Раманоўскім.

 
 
 

 

Відэа

праваабарончыя сайты