Навіны

Рэпрэсіўны махавік у Гародні раскручваецца на максімум

Гарадзенскі грамадсска-палітычны актывіст Гародні Максім Губарэвіч адзін з тых, хто патрапіў у гэты максімум. Ён нібыта проста выкліканы ў РАУС для складання пратакола па артыкулу 23.34 за ўдзел у мірнай акцыі. Але выйдзе Максім з РАУСа да суда, ці будзе закрыты, залежыць ужо не ад закона, і нават на ад практыкі прымянення закона. Зараз рэпрэсіўныя меры ў дачыненні да грамадзянаў гораду прымяняюцца абсалютна без логікі. Складваецца ўражанне, што сілавікі самі на ведаюць, што ім рабіць, і мітусліва выконваюць загады з верху так, як ім падказвае іх разуменне загаду.

Скаргі і звароты гарадзенцаў да праваабаронцаў растуць у геаметрычнай прагрэсіі. Людзей выклікаюць ва ўсе сілавыя структуры, у межах розных спраў, у розны спосаб. Бывае проста звоняць і загадваюць з’явіцца ў нейкі кабінет, а на пытанне чаго, гавораць, што скажуць на месцы. Складваецца ўражанне, што рэпрэсіўная машына раскруцілася на максімум, каб запалохаць людзей і прымусіць іх не выказваць і не выяўляць у хоць які спосаб сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Як далёка зойдуць сілавікі ў гэтым кірунку, яны і самыя не ведаюць. Не ведаюць і таго, які будзе наступны жудасны загад. Бо гэтыя сённяшнія метады не даюць уладзе жадаемага выніку. Запалохаць удаецца далёка не кожнага. Што прыкажуць рабіць з тымі, каго запалохаць не ўдаецца, страшна нават ўявіць. Напэўна і многім сілавікам страшна будзе атрымліваць такія загады.

Відэа

праваабарончыя сайты