Навіны

Ежы Грыгенчу зноў арыштавалі на 10 сутак

Ежы Грыгенчу засудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

***

У Гародні зноў судзяць грамадска-палітычнага актывіста Ежы Грыгенчу. Сёння, 10 верасня, яго выклікалі ў РАУС Кастрычніцкага раёну, а адтуль павезлі у суд Кастрычніцкага раёну, які размяшчаецца зусім у іншым месцы. Відаць, была задума каб на судзе ніхто не прысутнічаў. Аднак суд стаўся ўсё ж адкрытым.

Перад будынкам Кастрычніцкага РАУС

Судовы працэс над Грыгенчам павінен быў адбыцца яшчэ 2 верасня, але тады яго перанеслі. Характэрна, што на гэты раз разглядаць адміністрацыйную справу Грыгенчы даручылі іншаму суддзю - Алене Тоўсцік-Самойле. Сведкамі выступаюць міліцыянты Калмагораў і Русак.

У судовым паседжанні абвешчаны перапынак да 17.10. У гэты час будзе абвешчана пастанова па адміністрацыйнай справе.

Відэа

праваабарончыя сайты