Навіны

Смаргонскі актывіст, які адбыў 7 сутак арышту, апраўданы

7 жніўня 2020 года старшыня суда Смаргонскага раёна Людміла Пятрова прызнала актывіста пераменаў Аляксандра Паплаўскага вінаватым у здзяйсненні хуліганскага ўчынку ў аднісінах да старшыні адной з выбарчых камісій раёна Алены Атцецкай і прысудзіў яго да 7 сутак арышту, якія ён цалкам адбыў. Хуліганствам у форме пагрозы судом прызнаны факт папярэджання актывістам падчас папярэдняга галасавання  старшыні выбарчай камісіі аб крымінальнай адказнасці, калі будуць cфальсіфікаваныя  вынікі выбараў.

Аднак Аляксандр Паплаўскі з пастановай суда не пагадзіўся і абскардзіў у Гарадзенскі абласны суд, які скаргу задаволіў і накіраваў справу на новы разгляд у той жа суд, але іншаму суддзі.
Яе было даручана разглядаць Дзмітрыю Дамараду, які, дарэчы, па  хадайніцтве актывіста вёў судовае паседжанне на беларускай мове.
10 верасня ў выніку 6-гадзіннага разгляду суддзя прыйшоў да высновы, што справа мусіць быць спынена па прычыне адсутнасці ў дзеяннях Аляксандра Паплаўскага складу адміністрацыйнага правапарушэння.
Пастанова суда пакуль не ўступіла ў сілу. 

Відэа

праваабарончыя сайты