Навіны

Жаночы марш у Мінску: масавыя затрыманні (спіс)

Затрыманні на плошчы Свабоды. Фота: "Наша Ніва".

Затрыманні на плошчы Свабоды. Фота: "Наша Ніва".

У 15 гадзін на плошчы Свабоды ў Мінску пачаўся чарговы Жаночы марш.

Тут паспелі сабрацца некалькі тысяч жанчын. Аднак сілавікі падагналі аўтазакі і сталі жорстка затрымліваць і разганяць удзельніц.  

Жанчыны акружылі бусік з сілавікамі, не даючы яму праехаць, з крыкамі: "Нас гвалцяць", "Нас душаць!"

Паведамляецца, што сярод затрыманых журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі  РУУС, канфіскуюць тэхніку. 

Таксама затрыманая Надзея Крапівіна са Свабоднага тэатра.

Кіроўца аўтамабіля  спыніўся на вуліцы Багдановіча, каб прапусціць калону жанчын. Праз нейкі час пад'ехаў бусік, з якога выбеглі сілавікі ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў і ў балаклавах, выцягнулі з машыны гэтага кіроўцу і павялі ў бус. Здаецца, проста за тое, што ён прапускаў калону жанчын і не ехаў на іх на зялёнае для сябе святло.

Затрыманні на плошчы Свабоды. Фота:

Дэманстранткі акружылі бус, не даючы яму з'ехаць. Крычалі Ганьба, пляскалі па бамперы. Бус пагрозліва ехаў на дэманстрантак наперад і назад. Тады пад'ехаў другі бус, з якога выскачылі сілавікі і раскідалі жанчын у розныя бакі. Затрымалі і яшчэ аднаго мужчыну, які проста стаяў на прыпынку і здымаў усё на тэлефон, паведамляе "Наша Ніва".

ДАІ перакрыла скразны праезд па праспекце Незалежнасці ад цырка. Па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі прыйшлі тысячы дэманстрантак.

Далей калона дэманстрантак рушыла ад плошчы Якуба Коласа да Акадэміі навук.

У жаночым маршы прымаюць удзел больш за 10 тысяч чалавек, паведамляе TUT.by. Калона рухаецца ў бок Акадэміі Навук

У карэспандэнта Свабоды Алеся Пілецкага невядомыя людзі з прафесійнай камерай, якія нібыта працуюць журналістамі, сёння падчас жаночага маршу спрабавалі адабраць тэлефон.

Затрыманыя на Жаночым маршы:

  1. Козіч Анастасся 
  2. Чэчка Дар’я 
  3. Чэчка Алена 
  4. Міхалачкіна Юля 
  5. Шыманец Аляксандр Ігаравіч
  6. Бараноўская Анастасія Юр'еўна
  7. Кіслая Яўгенія Сяргееўна
  8. Залівака Ксенія
  9. Пласкавіцкая Антаніна Аляксандраўна
  10. Валкагонава Валерыя Віктараўна
  11. Старынская Наталля Сяргееўна
  12. Кірэева Ксенія Дзмітрыеўна
  13. Шаўчэнка Алеся
  14. Цвірбут Юлія
  15. Ляшчынская Кацярына
  16. Грачышкіна Ганна
  17. Вашчанка Кацярына
  18. Гражына Нестар (Светлагорск)
  19. Шандрак Алена Юр'еўна (Светлагорск)
  20. Гулевіч Юлія Валер'еўна
  21. Крапівіна Надзея Ігараўна
  22. Дзянісава Таццяна Васільеўна
  23. Сокал Маргарыта Дзмітрыеўна
  24. Волкава Кацярына
  25. Бядуліна Рэгіна Дзмітрыеўна
  26. Маркелава Ірына
  27. Маркелава Марыя
  28. Андрэева Кацярына (Белсат)
  29. Калітоўскі Макс (Белсат)
  30. Паўловіч Ірына
  31. Хмялеўская Паліна 
  32. Паўлава Ганна Вячаславаўна
  33. Чыпурка Любоў Мікалаеўна
  34. Марчанка Крысціна
  35. Паўлаў Аляксандр
  36. Кананенка Ганна-Марыя
  37. Кулікоўская Крысціна Андрэеўна
  38. Даўгаполава Ганна Алегаўна

  39. Дзаганія Ніна

  40. Качан Алена Ігараўна

  41. Лявіт Вольга Аляксандраўна

  42. Шаленка Аксана

  43. Радзівончык Святлана Мікалаеўна

  44. Мерчы Яўгенія Генадзьеўна

  45. Касінскі Артур (затрымалі разам з дронам)

  46. Бартлава Вольга (прадстаўніца Adami Media Prize)
  47. Заблоцкая Ганна Аляксандраўна
  48. Харленка Аксана
  49. Бяганская Аляксандра Віктараўна
  50. Матус Вольга Святаславаўна
  51. Крыцкая Ганна Міхайлаўна
  52. Безмацерных Наталля Пятроўна
  53. Каваль Ірына Віктараўна
  54. Пераверзева Алена Валер'еўна
  55. Міхалочкіна Юля
  56. Сафронава Алена Георгіеўна (Маскоўскі РАУС, ставяць 23.34 і хочуць ва ўсіх зняць адбіткі)
  57. Кучук Святлана Валер'еўна
  58. Правасуд Кацярына
  59. Шевялькова Ала
  60. Дрозд Алена
  61. Кавальчук Люба
  62. Палупанава Надзея
  63. Новікава Ірына
  64. Ляшчынская Кацярына
  65. Шашок Дар'я Юр'еўна
  66. Гармаш Марыя 
  67. Трыфанава Таццяна
  68. Кошалева Валянціна
  69. Петруковіч Таццяна


Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 841 39 81
  • + 375 17 377 55 40
  • @ViasnaSOS і @SOSviasna - тэлеграм

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

 

http://spring96.org/be/news/99493

Відэа

праваабарончыя сайты