Навіны

У Гародні затрымалі жанчыну, якая сарвала маску з "ціхара"

Пасля жаночага маршу ў Гародні, які адбыўся 12 верасня, "праваахоўнікі" распачалі паляванне на адну з удзельніц - Людмілу Таранок. Гэтая жанчына ў дзень акцыі салідарнасці вызначылася тым, што каля гандлёвага дому "Нёман" сарвала маску з "ціхара", які нахабна здымаў прысутных. Пасля гэтага невядомы ў цывільным змушаны быў уцякаць з месца падзеяў. Як высветлілася пазней, гэты невядомы быў прадстаўніком "органаў правапарадку".

https://youtu.be/vLPyb7RJJ38

Міліцыянты імкнуліся затрымаць жанчыну ў яе дома, але адразу гэта не ўдалося. Яе затрымалі амаль у гадзіну ночы, калі сын Таранок вяртаўся дамоў з працы. Людмілу Таранок і сына завезлі ў РАУС Ленінскага РАУС. Пазней сына адпусцілі. Паводле папярэдняй інфармацыі на Людмілу Таранок, якую пакуль не адпускаюць, складзены два пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні - паводле артыкулаў 23.34 і хутчэй усяго 17.1. Але жанчыне можа пагражаць і крымінальная справа.

Відэа

праваабарончыя сайты