Навіны

Марш герояў у Гародні. Брутальныя затрыманні. Спіс.

Бальшыню затрыманых 13 верасня пасля складання пратаколаў вызвалілі. Частку людзей завезлі ў ізалятар на Гая, дзе 14 верасня павінны прайсці судзілішчы.

***

Больш 100 чалавек затрыманыя ў актавай залі РАУС Ленінскага раёну. Ёсць сур'ёзна траўмаваныя людзі, з пераломамі, але служыцелі рэжыму адмаўляюцца выклікаць хуткую дапамогу.

***

У нядзелю 13-га верасня гарадзенцы выйшлі на Марш герояў. Нягледзячы на тое, што сілавікоў было шмат, і яны перакрывалі мажлівыя кропкі збору, і напярэдні запалохвалі гарадзенцаў выклікамі ў следчы камітэт і іншыя ворганы, людзям удалося сабрацца ў цэнтры гораду. Адтуль не менш пяці тысяч пратэстоўцаў рушылі на вуліцу Горкага для маршу. Машыны падтрымлівалі іх сігналамі. Калона пабольшвалася колькасна.

Але сілавікі атакавалі людзей. Напачатку перакрывалі шляхі маршруту, пасля наляцелі на хвост калоны, пасля хапалі людзей дзе маглі. Людзі разбягаліся і зноў збіраліся. Паступілі звесткі, што зноў быў ужыты газ.

Затрыманых ужо не менш сотні. Іх звозяць у актавую залю Ленінскага РАУСа, дзе сустракаюць у тым ліку і высокія службовыя асобы. Сярод затрыманых:

Алар (Чарнікава) Надзея

Ашыралыеў Іван

Бабарыка Генадзь

Бакун Наталля

Булай Таццяна

Булькавец-Чэрнікава Аксана

Каракіна Вольга

Каштэлян Наталля

Кісялевіч Уладзімір

Клімук Яўген

Навіцкая Юлія (вызваленая да суда)

Прадко Лідзія

Пыхаў Сяргей

Скрундзь Кацярына

Станеўскі Арцём 

Таранок Людміла (затрымалі ў ноч з суботы на нядзелю)

Ханевіч Аляксандра

 

 

Відэа

праваабарончыя сайты