Навіны

У МУС пракаментавалі інцыдэнт у Жодзіне

У МУС пракаментавалі інцыдэнт на масавай акцыі 13 верасня ў Жодзіне, дзе міліцыянер ударыў жанчыну.

«Учора ў інтэрнэце з’явілася відэа інцыдэнту паміж супрацоўнікамі Жодзінскага ГАУС і пратэстоўцамі, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. – Сітуацыя складвалася наступным чынам. Экіпаж АДАІ праводзіў разбор па факце парушэння ПДР. Натоўп незадаволеных грамадзян паспрабаваў перашкодзіць, абступіў аўтамабіль Дзяржаўтаінспекцыі. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на дапамогу, пачалі адціскаць людзей ад спецтранспарту, пры гэтым неаднаразова звярталіся з патрабаваннямі спыніць супрацьпраўныя дзеянні. Аднак грамадзяне не разыходзіліся, выкрыкваючы пры гэтым у адрас супрацоўнікаў міліцыі розныя фразы і абразы».

Паводле інфармацыі прэс-службы, «нечакана з натоўпу выйшла жанчына і накіравалася да супрацоўніка міліцыі».

«Наблізіўшыся, яна рэзка накіравала камеру тэлефона міліцыянеру ў твар. Зыходзячы з сітуацыі, той вырашыў, што ўслед будзе ўдар. Імгненнай рэакцыяй зʼявілася ўжыванне фізічнай сілы для самаабароны і затрымання», – гаворыцца ў паведамленні.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце здарэння.

БелаПАН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-mus-prakamentavali-intsydent-u-zhodzi/

15.09.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты