Навіны

Крымінальны пераслед з пачатку выбарчай кампаніі. Спіс ад праваабаронцаў "Вясны"

Ілюстрацыйнае фота.spring96.org

З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года за чатыры з паловай месяцы ў краіне заведзена больш за 250 крымінальных спраў супраць удзельніках прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі. Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы, гэта:

  • 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) - “Вясне” вядомы прозвішчы мінімум 87 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле.
  • 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) - справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені ("Справа Ціханоўскага", альбо "Гарадзенская справа", "справа 14 ліпеня"). 
  • 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).
  • 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
  • 243 КК РБ (Ухіленне ад сплаты падаткаў) - па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманы актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе. Па стане на 22 верасня сабрана 200 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 68 чалавек з гэтага спісу ўжо прызнаны палітычнымі зняволенымі. Спіс будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

 

 

 

 

Відэа

праваабарончыя сайты