Навіны

У Гародні працягваецца судовы канвеер

Вадзім Саранчукоў засуджаны суддзём Генадзем Мазайлам да 30 базавых штрафу за ўдзел у акцыі 19 жніўня. Суддзя Наталля Козел прысудзіла Лізавеце Мерляк паводле артыкулу 23.34, частка 1 штраф 10 базавых велічынь, што складае 270 рублёў (удзел у акцыі 30 жніўня). Суддзя Мікалай Сяргейка аштрафаваў Юрыя Юрэвіча па тым жа артыкуле за акцыю 6 верасня на 10 базавых велічынь.

А 15.30 пачаўся адміністрацыйны працэс над Мікалаем Лемяноўскім. Працэс вяла тая ж Наталля Козел. На Міколу Лемяноўскага міліцыянты склалі пратакол за ўдзел у шэсці ў Гародні 6 верасня. У выніку судовага паседжання Козел прысудзіла штраф Лемяноўскаму 15 базавых велічынь.

На судовых паседжаннях орган, які пачаў працэс, прадстаўлялі Максім Яршоў і Міхаіл Паўлоўскі. Сведчылі міліцыянты Андрэй Пігульскі і Юрый Пташынскі.

***

У Гародні працягваецца судовы карны канвеер. 23 верасня судзяць цэлы шэраг вядомых грамадскіх актывістаў па адміністрацыйных справах. А 11-й гадзіне пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Вадзіма Саранчукова. У яго пратакол па артыкуле 23.34, частка 3. Разгляд справы вядзе судзя Генадзь Мазайла.

Орган, які вядзе працэс, прадстаўляе Аляксей Аляксінскі. Саранчукоў хадайнічаў, каб сведчанні прадстаўніка міліцыі не былі ўлічаныя, паколькі той не прысутнічаў на мітынгу.

А 15.30 суддзя Наталля Козел пачне разглядаць адміністрацыйную справу Мікалая Лемяноўскага.

 

 

Відэа

праваабарончыя сайты