Навіны

Гародня: пачаўся ціск на студэнтаў-купалаўцаў

У Гарадзенскім Купалаўскім універсітэце студэнтаў, што маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выклікаюць на дысцыплінарную камісію і пагражаюць выключэннем з ВНУ.

Пра тое, як гэта адбываецца, распавядае адна з актывістак Маргарыта:

– Студэнтаў, якіх могуць апазнаць па фотаздымках, выклікаюць на савет прафілактыкі і размаўляюць з намі. Прычым яны імкнуцца вельмі моцна ціснуць, гавораць, што ў нас ёсць нейкія адміністрацыйныя правапарушэнні, хоць ва ўсіх, каго выклікалі з-за песень,  іх няма. Атрымліваецца, вельмі моцна ціснуць на студэнтаў.

Па словах дзяўчыны, увесь гэты ціск на студэнтаў адбываюцца з-за вялікай колькасці акцый, што робяць актывісты:

– Мы пачалі штосьці больш актыўна рабіць. Напрыклад, спявалі песні на Ажэшкі, былі песні на Кастрычніцкай, збіраліся ля корпуса музыкантаў на Тызенгаўза і зрабілі здымкі з шыльдачкамі “Усё забаронена”. Збіраліся ўчора і стаялі ля галоўнага корпуса ў ланцугу салідарнасці.

Студэнты-актывісты яшчэ ў жніўні на сустрэчы з рэктарам атрымалі ад яе адказ на тое, ці будуць пагражаць студэнтам выключэннем, тады рэктар сказала, што нічога такога адбывацца не будзе, аднак зараз адбываецца хваля рэпрэсіяў у дачыненні да студэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-pachausya-tsisk-na-studentau-kup/

25.09.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты