Навіны

У Менску прайшоў Жаночы марш

У Менску прайшоў Жаночы марш. Мерапрыемства анансавалася як рэпетыцыя «народнай інаўгурацыі» Святланы Ціханоўскай. Праваабаронцы паведамляюць пра амаль сотню затрыманых. Іх прозвішчы высвятляюцца і  спіс абнаўляецца.

* * * 

Нягледзячы на затрыманні, на праспекце Незалежнасці жанчыны сфармавалі калону. Сабралася некалькі соцень чалавек, якія ідуць з бел-чырвона белымі сцягамі. Машыны сігналяць на знак падтрымкі. 

„Вясна” збірае спісы затрыманых. Вядомыя прозвішчы 11 чалавек.

Удзельнікі акцыі перыядычна скандуюць „Жыве Беларусь!” і „Далучайся!”.

Прыехалі тры новыя аўтазакі і шэсць мікрааўтобусаў з сілавікамі. 

* * * 

Удзельніц жаночага маршу салідарнасці пачалі затрымліваць у цэнтры Менска, паведамляе belapan.by.

Затрымана Ніна Багінская. Людзі крычаць «Ганьба!»

Гэты марш жыхаркі Менска анансавалі як рэпетыцыю «народнай інаўгурацыі» Святланы Ціханоўскай.

У сацсетках акцыя анансавалася на 14.00 на плошчы Перамогі, аднак незадоўга да пачатку маршу месца збору было зменена на раён Камароўскага рынку.

У 13.05 станцыя метро „Плошча Перамогі” была зачынена для пасадкі і высадкі пасажыраў. Пра гэта паведаміў Менскі метрапалітэн у сваім телеграм-канале без тлумачэння прычын. Акрамя гэтага, каля плошчы часова перастаў спыняцца грамадскі транспарт. На прылеглых вуліцах былі заўважаныя аўтобусы і іншы транспарт сілавікоў.

Каля 14.15 ля Камароўскага рынку пачаліся затрыманні удзельніц акцыі, якія збіраліся тут. Людзі рассеяны групамі па некалькі дзясяткаў чалавек. З мікрааўтобусаў выйшлі людзі ў балаклавах у зялёнай форме без апазнавальных знакаў і затрымалі некалькі жанчын.

Фота: svaboda.org

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-mensku-zatrymlivayuts-udzelnits-zhan/

26.09.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты