Навіны

Хроніка пераследу 30 верасня: узяліся за спартоўцаў і студэнтаў

Алена Леўчанка на акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацсетак

Алена Леўчанка на акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацсетак

Як паведамляе Еўрарадыё, раніцай 30 верасня ў аэрапорце затрымалі вядомую баскетбалістку Алену Леўчанку, якая ўваходзіць у незалежны рух спартоўцаў SOS BY. Яна паспела патэлефанаваць свайму адвакату Міхаілу Кірылюку і паведаміць пра затрыманне. Пасля гэтага яе тэлефон стаў недасяжны. Ёсць звесткі, што спартоўку адвезлі ў Ленінскі РУУС Мінска, а пасля даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. 

Алену Леўчанку вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Да суда яна будзе ўтрымлівацца за кратамі. 

Паведамляецца, што спартоўка збіралася вылецець на планавае лячэнне і рэабілітацыю (ёсць афіцыйныя дакументы). 

Дапоўнена. Cуд над Аленай Леўчанка адбудзецца сёння ў 12.00. 

У Магілёве сёння быў выпушчаны з медустановы Андрэй Вярбіцкі, які быў жорстка збіты міліцыяй на акцыі 27 верасня і трапіў пасля гэтага ў бальніцу. Мужчыну з лякарні даставілі на судмедэкспертызу, дзе яго чакалі двое супрацоўнікаў міліцыі. Андрэю Вярбіцкаму паведамілі, што яго адвязуць у Ленінскі РАУС. 

viarbicki_andrej.jpg
Андрэй Вярбіцкі. Фота Радыё Свабода

 

У Гродне каля 13:30 на акцыі салідарнасці затрымалі трох студэнтаў Гродненскага дзяржаўнага ўніверсетата. Як паведамляе тэлеграм-канал "Студэнцкая ініцыятыўная група", негледзячы на просьбу міліцыі разыйсціся, студэнты разыйшліся, але ўсё роўна трох удзельнікаў акцыі затрымалі. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца.

У Мінску на студэнцкай акцыі салідарнасці таксама быў затрыманы студэнт БГАТУ.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

 

http://spring96.org/be/news/99750

Відэа

праваабарончыя сайты