Навіны

Затрыманні і пераслед у Беларусі 1 кастрычніка

Анастасія Шаркевіч. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Анастасія Шаркевіч. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Раніцай 1 кастрычніка ў кватэры мінчукоў грукаюцца супрацоўнікі сілавых структур, просяць адчыніць дзверы каб паразмаўляць. Праваабаронцам патэлефанавала ўжо некалькі чалавек.

Праўдападобна, сёння затрыманая менеджар па рэкламе «Народнай Волі» Анастасія Шаркевіч.

Як піша тэлеграм-канал "Нашай Нівы", з 7-й раніцы яна не выходзіць на сувязь. Яна ў чаце напісала, што ў яе дзверы грукае міліцыя з вобшукам у межах крымінальнай справы, але якой — невядома.

Супрацоўнікі міліцыі дзяжураць каля кватэры мінчука Віктара Масько і перыядычна грукаюць у дзверы. Той пакуль вырашыў ім не адчыняць. Яшчэ адзін удзельнік жнівеньскіх акцый пратэсту з Мінску прасіў пакуль не называць ягонае прозвішча, але сітуацыя - аналагічная. Некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў пад'ездзе.

Сёння раніцай у кватэры адміністратара тэлеграм-чата «Грушвіль» прайшоў ператрус, пасля чаго мужчыну затрымалі, паведамляе TUT.BY.

Адвакат Антон Гашынскі распавёў, а 7 гадзіне раніцы да Дзмітрыя Сухенкі, адміністратара чата "Грушвіль", з ператрусам прыйшлі аператыўныя супрацоўнікі з Маскоўскага РУУС.

"Канфіскоўвалі камп'ютарную тэхніку, мабільныя тэлефоны. Пасля таго, як ператрус быў праведзены, яго забралі і павезлі ў Маскоўскае РУУС. Ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы, якой-дакладна невядома" — кажа Гашынскі.

Адвакат кажа, што яго не пускаюць да падабароннага. Аператыўны супрацоўнік, які праводзіў ператрус, на званкі не адказвае. У дзяжурнай частцы паведамляюць, што Сухенка да іх не дастаўлялі.

http://spring96.org/be/news/99760

Відэа

праваабарончыя сайты