Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны на кастрычнік

Каляндар круглых і юбілейных датаў на кастрычнік 2020 году

1 кастрычніка

Міжнародны дзень музыкі.

Міжнародны дзень сталых людзей.

80 гадоў таму (1940) – У савецкім канцлагеры (Комі АССР) загінуў Сямён Жыткевіч (нар. у 1893 у в. Вялікая Кракотка, Слонімскі р-н), беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Грамады і ТБШ.

2 кастрычніка

Міжнародны дзень лекара.

100 гадоў таму (1920) – У Гародні выйшаў першы нумар газеты “Беларуская справа” – орган Цэнтральнага беларускага нацыянальнага камітэту (выдавалася да 7 студз. 1921).

100 гадоў таму (1920) – У в. Залозкі (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Андрэй Вайтовіч, беларускі дзеяч вызвольнага руху, сябра БНП, вязень ГУЛАГу. Вучыўся ў Любчы, Наваградку, жыў у Слоніме.

90 гадоў таму (1930) – У Гародні выйшаў першы нумар часопісу “Беларуская думка” (рэдактары А. Лукашык, Л. Лукашык, выходзіў да 1932).

6 кастрычніка

275 гадоў таму (1745) – У Варшаве нарадзіўся Францішак Смуглевіч, жывапісец, графік, педагог, які працаваў на Гарадзеншчыне.

130 гадоў таму (1890) – У Гародні нарадзіўся Лейб Найдус, габрэйскі паэт, перакладнік.

7 кастрычніка

255 гадоў таму (1765) – У Гузаве (непадалёк Варшавы) нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі, магнат, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстаньня 1794. Жыў у Залесьсі (Смургонскі р-н).

8 кастрычніка

150 гадоў таму (1870) – У г. Арол (Расея) нарадзіўся Аляксандар Булатовіч (паходзіў з Гарадзеншчыны), падарожнік, дасьледнік Усходняй Афрыкі, дыплямат, праваслаўны іераманах.

11 кастрычніка

260 гадоў таму (1760) – У Слоніме памёр Міхал Антон Сапега, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, перакладнік, літаратар.

14 кастрычніка

295 гадоў таму (1725) – Нарадзіўся (у Берасьцейскім ваяв.) Францішак Ярманскі (Юрманскі), каталіцкі рэлігійны дзеяч, педагог. Быў рэктарам Шчучынскага піярскага калегіюму.

10 гадоў таму (2010) – У Гародні ля Сьвята-Пакроўскага сабора да сьвята Пакроваў і 110-ых угодкаў Гарадзенскай праваслаўнай епархіі ўрачыста адкрытая скульптурная кампазіцыя “Пакровы Прасьвятой Багародзіцы” (скульптар Уладзімір Панцялееў).

16 кастрычніка

65 гадоў таму (1955) – У Ашмяне адчынены краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча.

18 кастрычніка

60 гадоў таму (1960) – У Марыупалі (Украіна) памёр Іван Бялькевіч, беларускі мовазнавец, педагог, аўтар слоўнікаў. Нараджэнец в. Варонічы (Слонімскі р-н).

21 кастрычніка

120 гадоў таму (1900) – У Гародні нарадзіўся Фэлікс Купцэвіч, беларускі пісьменьнік, крытык.

85 гадоў таму (1935) – У Зэльве нарадзіўся Юрка Геніюш, беларускі пісьменьнік і публіцыст.

22 кастрычніка

10 гадоў таму (2010) – У Менску ў шпіталі памёр Павал Лойка, беларускі гісторык. Нараджэнец Слоніма.

24 кастрычніка

225 гадоў таму (1795) – Адбыўся ІІІ падзел Рэчы Паспалітай.

25 кастрычніка

95 гадоў таму (1925) – У в. Баяры (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Леў Мірачыцкі, беларускі гісторык-славіст, літаратар.

27 кастрычніка

590 гадоў таму (1430) – Памёр Вялікі князь Вітаўт (нар. у 1350 г.). Яго рэзідэнцыя была ў Гародні.

130 гадоў таму (1890) – У в. Шутавічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Віктар Шутовіч, беларускі культурны дзеяч, каталіцкі сьвятар, вязень савецкіх канцлягероў.

28 кастрычніка

175 гадоў таму (1845) – У Гародні нарадзіўся Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізік, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг.

30 кастрычніка

130 гадоў таму (1890) – У мяст. Астрына (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Міхал Урбановіч, беларускі культурны дзеяч, педагог, каталіцкі сьвятар у замежжы (з 1924 г. у ЗША).

31 кастрычніка

Міжнародныя дні гарадоў, эканоміі і Чорнага мора.

 

01.10.2020

Відэа

праваабарончыя сайты