Навіны

У Гародні чарговы раз перанеслі суд над журналістам

У суддзе Кастрычніцкага раёну Гародні павінна было адбыцца судовае пасяджэнне над журналістам, рэдактарам newgrodno.by Ігарам Бублікавым.

Журналістаў, якія прыйшлі падтрымаць калегу, не пусцілі ў памяшканне суда, аднак праз 10-ць хвілін выйшаў сам журналіст і паведаміў, што судовае пасяджэнне перанесена:

– Памяняўся суддзя, я папрасіў абарону, хадайніцтва, з нагоды таго, што ён новы суддзя, ён мне яе даў. Перанеслі суд. Было вельмі шмат спраў, за тыдзень я не змог знайсці адваката. Цяпер спадзяюся я яго ўсё ж знайду. 

Наступнае пасяджэнне судовага разгляду над журналістам, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, адбудзецца 13-га кастрычніка а 14:30.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-chargovy-raz-peranesli-sud-na/

07.10.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты