Навіны

Без затрыманняў у Беларусі аніяк. Хроніка пераследу за 8 кастрычніка

 Фота з ператрусу ў Юрыя Седзянеўскага.

Фота з ператрусу ў Юрыя Седзянеўскага.

Восьмага кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот@viasna_botці на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51

+375 29 841 39 81

+375 17 377 55 40.

Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

 У Мінску сёння некалькі прадстаўнікоў сілавых струкрур у балаклавах  затрымалі непасрэдна на працоўным месцы працаўніка адной са станцый шынамантажу Максіма Матушкіна.

Зараз ён знаходзіцца нібыта ў Цэнтральным РУУС.

Адной з прычынаў затрымання можа быць актыўнасць Матушкіна ў тэлеграм-чатах.

У Гародні праходзяць мінімум тры ператрусы па справе аб удзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, меркавана за 6 верасня, піша @belsat

Падазраванымі па справе ч.1 арт. 342 прызнаныя два браты - Уладзімір і Юрый Седзянеўскія.

Санкцыю на ператрус даў пракурор Клішын.  Братоў пакуль пакінулі на волі.

Пасля 14 гадзін у Мінску сілавікі разагналі жаночы ланцуг ная крамы "Рамонак" у Вяснянцы. Пры гэтам былі затрыманыя як мінімум тры жанчыны. Прозвішча адной з іх Алена Шаўчэнка.

Як стала вядома "Новаму Часу", 8 кастрычніка на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода быў затрыманы 23-гадовы фрэзероўшчык Міраслаў Сабчук — у ліку іншых хлопец удзельнічаў у стварэнні звароту работнікаў МТЗ, у якім завадчане асудзілі гвалт і патрабавалі новых сумленных выбараў.

 

Хроніка судовага пераследу за восьмага кастрычніка

8 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту. У гэты дзень разглядаецца шмат спраў тых, хто быў затрыманы ў перыяд з 9 па 13 жніўня.

 

http://spring96.org/be/news/99866

Відэа

праваабарончыя сайты