Навіны

Хроніка пераследу за 9 кастрычніка

Ціск і пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ўздзеяння на грамадзянаў з-за актыўнай пазіцыі і выказванне свайго меркавання.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51

+375 29 841 39 81

+375 17 377 55 40.

Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Як паведамляе Еўрарадыё, супрацоўнікаў "Нафтана", якія запісалі зварот пра Беларусь сваёй мары, выклікаюць у пракуратуру г. Наваполацка 9 кастрычніка. 

Супрацоўнікі "Нафтана" запісалі зварот 6 кастрычніка, у ім прыняло ўдзел 36 чалавек.

У Мінску, каля 11-й раніцы ў кватэру да валанцёра і актывіста Іллі Міронаву прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе TUT.BY. Маці Іллі не стала адчыняць дзверы, размаўляла з імі праз ланцужок. Па словах Валянціны, участковы і два яго калегі хацелі затрымаць Іллю па адміністрацыйнай справе па артыкуле 23.34 КаАП, аднак за які эпізод - не ўдакладнілі.

Актывіст Ілля Міронаў
Актывіст Ілля Міронаў

 

Інфармацыя будзе дапаўняцца

 

https://spring96.org/be/news/99883

У пятніцу 9 жніўня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту.

 

http://spring96.org/be/news/99884

Відэа

праваабарончыя сайты