Навіны

Пераслед на Гарадзеншчыне па крымінальных справах (дапаўняецца)

Палітыка жорсткага, неадэкватнага і незаконнага пераследу грамадзян на Гарадзеншчыне паводле іх палітычных поглядаў набыла ўсё больш жорсткія формы. Кожны дзень прыносіць весткі пра новыя крымінальныя справы ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў. Ніжэй у альфабэтным парадку падаем спіс людзей, на якіх заведзены апошнімі месяцамі крымінальныя справы на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці:

Абрамаў Аляксей (грамадзянін РФ), артыкул 342 Крымінальнага Кодэксу (далей – КК), дэпартаваны з Беларусі без права ўезду на 5 гадоў.

 

Апанасовіч Андрэй (Скідзель), артыкул 341 КК за псаванне дзяржаўнай маёмасьці. Справа пачатая па факце графіці і малюнкаў, якія выканала мастачка Крысціна Палтавец на некаторых аб'ектах Гарадзенскага раёну. Разгляд справы ішоў 10-11 лютага ў судзе Гарадзенскага раёну і завяршыўся 17 лютага. Суддзя Ганна Чылека, старшыня суда, зяржабвінаваўцай выступала пракурор Марына Цярэшка. Абвінавачаныя адмовіліся ад паслуг адвакатаў і ў працэсе вялі абарону самастойна. У справе фігуравала каля 20 розных эпізодаў. Пачынаючы з канца жніўня і да 21 снежня 2020 года мастачка Крысціна Палтавец у розных месцах Скідзеля, а таксама на прыпынках і мастах Гарадзенскага раёну, у вёсках і мястэчках Саволеўка, Бірулічы, Сухаўляны, Абухава, Азёры выконвала мастацкія малюнкі з рознымі выявамі. Пры тым ніякіх гвалтоўных заклікаў ці непрыстойнасцяў яна не малявала. У апошніх выездах ёй дапамагаў падвозам на аўтамабілі Андрэй Апанасовіч. Суддзя Ганна Чылека абвясціла прысуд, які ў значнай ступені супаў з прапановай пракуроркі: штраф 150 базавых - Палтавец, 100 – Апанасовічу.

 

Аршун Юлія (Гародня), артыкул 369 КК, 30 кастрычніка прайшоў першы допыт і ператрус (забралі два тэлефоны, ноўтбук, мадэм), на свабодзе. Разгляд справы пачаўся 5 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні, суддзя - Алена Пятрова. Справа была пачатая за допіс на адрас аднаго з участковых міліцыянтаў. Дзяржаўным абвінаваўцам выступіла пракурор Аліна Чужаземец. Пачаткова справа павінна была разглядацца ў судзе Кастрычніцкага раёну, але пасля яе перанеслі ў суд Ленінскага раёну. Юлія Аршун - маладая жанчына, якая адна выхоўвае малое дзіця. Яна прынесла публічныя прабачэнні міліцыянту на гарадзенскім тэлеканале, якія трасляваліся яшчэ 3 лістапада мінулага году. На працэсе гэтыя прабачэнні былі паўтораны, участковы міліцыянт не меў да Аршун матэрыяльных прэтэнзій і прасіў суд моцна не караць яе. Ужо 6 студзеня (працэс ішоў толькі два паседжанні!) суддзя Алена Пятрова прысудзіла два гады абмежавання свабоды без накіравання ва ўстанову адбыцця пакарання - два гады так званай "хатняй хіміі". 

 

Ашурак Вітольд (Бярозаўка), артыкул 342 і 364 КК, абвінавачаны. 19 кастрычніка пасля адбыцця 30-сутак адміністрацыйнага арышту ўзяты пад варту, знаходзіўся ў Лідскім ІЧУ. 27 кастрычніка стала вядома, што яго пераводзяць у гарадзенскую турму. Знаходзіцца ў турме па вуліцы Кірава. Разгляд крымінальнай справы пачнецца 28 снежня ў Лідзе. Паседжанні суду прызначаны таксама на 29 і 30 снежня. Весці працэс будзе Максім Філатаў. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме са спасылкай на каронавірус. Перад судом Ашурка перавялі ў Лідскі ізалятар. 28 снежня ў Лідзе пачаўся закрыты працэс. Ашурка зноў перавялі ў гарадзенскую турму. 11 і 12 студзеня 2021 году працэс у Лідзе працягнуўся. У панядзелак, 18 студзеня абвешчаны прыгавор па справе. Суддзя Філатаў прысудзiў Ашурку 5 з паловай гады турэмнай калонii. Зняволены ў Гародні ў турме.

 

Баброўскі Васіль (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, пад падпіскай аб нявыездзе. Фігурант "Гарадзенскай справы". Затрыманы 29 траўня ў Гародні падчас пікету па зборы подпісаў за Ціханоўскую. 2 месяцы правёў у зняволенні ў СІЗА-1 у Менску, затым яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе ў статусе падазраванага.

 

Банцэр Ігар (Гародня), артыкул 339 КК. Раніцай 20 кастрычніка 2020 году сілавікі затрымалі гарадзенскага музыку (гурт Mister X) па крымінальнай справе аб хуліганстве. Змешчаны пад варту ў гарадзенскай турме па вуліцы Кірава.

 

Барко Яўген (Ліда), артыкул 342 КК, падазраваны, пад падпіскай аб нявыездзе. 1 лютага 2021 года статус падазраванага зняты.

 

Барэль А.А (Гародня), артыкулы 342 і 364 КК, абвінавачаны. Справа перададзена ў суд Кастрычніцкага раёна Гародні. 

 

Будай Аляксандр (Смаргонь), артыкул 188-?, падазраваны. Затрыманы 24 верасня ў Смаргоні. Дома быў ператрус. Падставай для ператрусу зʼяўляецца нібыта друкаванне і распаўсюд заведама хлуслівых звестак пра кіраўніка аддзелу аховы правапарадку Руслана Ткачова, які аддаваў злачынныя загады аб ілжэсведчанні на судзе, дапамагаў пазбегнуць адказнасці сваёй сястры, а таксама аб завучы па выхаваўчай рабоце 5-й школы Аксане Шаўлюк, якая сказіла вынікі галасавання на 6-м участку падчас прэзідэнцкіх выбараў.

 

Будай Вольга (Смаргонь), артыкул 188-?, падазраваная. Дома быў ператрус. Падставай для ператрусу зʼяўляецца нібыта друкаванне і распаўсюд заведама хлуслівых звестак пра кіраўніка аддзелу аховы правапарадку Руслана Ткачова, які аддаваў злачынныя загады аб ілжэсведчанні на судзе, дапамагаў пазбегнуць адказнасці сваёй сястры, а таксама аб завучы па выхаваўчай рабоце 5-й школы Аксане Шаўлюк, якая сказіла вынікі галасавання на 6-м участку падчас прэзідэнцкіх выбараў.

 

Бурак Сяргей (Масты), артыкулы 368 і 370 КК, абвінавачаны. Быў затрыманы 15 студзеня, пасля допыту адпусцілі. Знаходзіцца дома пад абмежаваннем перамяшчэння.

 

Вайткевіч Ілля (Смаргонь), артыкул 368, частка 1 КК. Знаходзячыся на самаізаляцыі, пакінуў абразлівы каментар у адной з суполак у "ВКонтакте". Быў канфіскаваны мабільны тэлефон. Суд прысудзіў 14.01.2021 два гады "хатняй хіміі".

 

Валковіч Сяргей (Масты), артыкул 369 КК, падазраваны. Па яго словах 20 студзеня дома адбыўся ператрус. 

 

Валюк Руслан (Смаргонь), артыкул 188. 24 верасня затрыманы як падазраваны ў рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі. 11 снежня ў кватэры Валюка адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы па факце знікнення над адным з ЖЭСаў чырвона-зялёнага сцягу.

 

Варановіч Кірыл (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, пад падпіскай аб нявыездзе. Быў затрыманы ў кастрычніку за акцыю 6 верасня.

 

Вінча Яўген (Ліда), артыкул 364 КК, справа пачата за падзеі 12 жніўня, на свабодзе пад падпіскай, абвінавачаны. 12 жніўня ў цэнтры Ліды каля будынка райвыканкама адбылася акцыя мірнага пратэсту. Сюды прыйшлі таксама святары. Праз нейкі час праваахоўнікі папрасілі ўсіх разысціся. Затым пачаліся жорсткія затрыманні на вуліцах і здзекі над затрыманымі. У адказ пратэстоўцы кінулі некалькі камянёў у міліцэйскі транспарт. Па словах пацярпелых і сведкаў у здзеках удзельнічалі АМАПаўцы і мясцовыя міліцыянеры. Яўгена Вінчу таксама пры затрыманні збівалі, а потым абвінавацілі ў тым, што юнак учыніў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. 13 лістапада адбылося першае судовае паседжанне ў Лідскім раённым судзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. 23 лістапада адбылося чарговае паседжанне24 лістапада абвешчаны прысуд: пракурор Роўда запрасіў два гады пазбаўлення волі. Суд пастанавіў: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

 

Галоўкін Аляксей (Гародня), артыкулы 364 і 366 КК, падазраваны, дома адбыўся ператрус. Нягледзячы на сур'ёзную хваробу, 34-гадовы Галоўкін узяты пад варту, утрымліваецца ў следчым ізалятары гарадзенскай турмы на вуліцы Кірава. Пад падпіску аб нявыездзе яго не выпускаюць, нягледзячы на інваліднасць. Сабраныя і пададзеныя паручальніцтвы сваякоў адмоўлены следчымі органамі, Галоўкін застаецца пад вартай.

 

Гарох Уладзімір (Наваградак), артыкулы 293 і 368 КК, абвінавачаны, зняволены ў гарадзенскай турме, прызнаны палітвязнем. Затрыманы 8 жніўня па так званай "Карэліцкай справе". Справа перададзена ў Наваградскі раённы суд. Гароха перавялі ў Баранавічы. Пачатак разгляду справы прызначаны ў Наваградку 15 снежня. У гэты дзень былі дапытаныя абвінавачаныя. Вядзе працэс старшыня Наваградскага суда Васіль Аляхновіч. 18 снежня пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для Дзяніса Кірэшчанкі і восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — для Уладзіміра Гароха. 29 снежня абвешчаны прыгавор - суддзя Аляхновіч прысудзіў 6 гадоў і 6 месяцаў па ч. 1 арт. 293 і 1 год па арт. 368. Шляхам частковага складання канчатковае пакаранне склала 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паданая апеляцыйная скарга. Гарох зняволены ў Баранавічах. 18 лютага а 11-й гадзіне ў абласным судзе пройдзе разгляд апеляцыйнай скаргі.

 

Гракаў Аляксандр (Ваўкавыск), артыкул 339, частка 2, затрыманы 4 лістапада за тое, што вывесіў на агароджы футбольнай пляцоўкі плакат з выявай Ярмошынай. 6 лістапада выпусцілі пад папіску аб нявыездзе.

 

Гурыновіч Дзмітрый (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, знаходзіўся ў гарадзенскім ІЧУ, 19 кастрычніка выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

 

Дзербыш Галіна (Абухава, Гарадзенскі раён), артыкул 289 КК (Акт тэрарызму). Затрыманая пасля ператрусу 10 снежня. Падазраваная, змешчана ў следчы ізалятар Гародні па вуліцы Кірава. Мае другую групу інваліднасці. Галіну Дзербыш "прышчапляюць" да так званай справы Мікалая Аўтуховіча.

 

Дзяшук Юрый (Бярозаўка, Лідскі раён), артыкул 339 КК, частка 2. Затрыманы 20 студзеня, пасля 72 гадзін пад вартай выпушчаны. У статусе падазраванага. Падпіску аб нявыездзе з яго не бралі. Затрыманне Дзешука звязанае з крымінальнай справай, якую ініцыявалі ў сувязі з падзеямі 18 студзеня ў Лідзе падчас пасяджэння суда, на якім грамадскаму актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі. 20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на абвяшчэнні прысуду Ашурку.

 

Ефімовіч Міхаіл (Гародня), артыкул 364 КК, абвінавачаны, зняволены ў гарадзенскай турме. Судовы працэс пачаўся ў судзе Ленінскага раёну Гародні 6 студзеня. Суддзя - Генадзь Мазайла. Вінавацяць у тым, што Ефімовіч 27 верасня ў час масавай акцыі кінуў міліцыянта Заяц невядомы прадмет. Сваю віну не прызнае. У працэсе фігуруюць яшчэ тры абвінавачаныя чалавекі. Наступнае паседжанне прайшло 11 студзеня, потым 15 студзеня. 26 студзеня ў судовым працэсе даследавалі некалькі відэазапісаў інцыдэнта, які здарыўся 27 верасня. 4 лютага пракурор Аліна Чужаземец зачытала матэрыялы справы і пагадзілася з хадайніцтвам адвакатаў пра выклік у суд для допыту супрацоўнікаў Ленінскага РАУС з мэтай высвятлення законнасці пачынання крымінальнай справы. Суддзя задаволіў гэтае хадайніцтва. Наступнае паседжанне прызначана на 16 лютага з 10.30 да 17.30.

 

Жук Алег (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, быў затрыманы, пазней вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

 

Жук Аляксандр (Гародня), артыкул 200 КК, пад вартай. Справа пачата за заклік да страйку на прадпрыемстве "Гродна-Азот".

 

Заяц Данііл (Гародня), артыкул 364 КК, пад падпіскай аб нявыездзе. Следства па справе працягнута. 

 

Захаркевіч Жанна (Гародня), артыкулы 342, частка 1 і 364 КК, абвінавачаная, на волі. Справа пачатая за падзеі 6 верасня. Па гэтай жа справе праходзяць браты Седзянеўскія, Надзея Сцепанцова і Дзмітрый Якубоўскі. 12-13 студзеня прайшлі два судовыя паседжанні. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец. Усіх пяцёх вінавацяць за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 пацярпелых супрацоўнікаў МУС. Ніхто з іх на першае судовае паседжанне не з'явіўся. У першы дзень працэсу былі заслуханыя ўсе 5 абвінавачаных. У другі дзень былі апытаныя міліцыянты, якія сядзелі за зачыненымі дзвярамі і фігуруюць на працэсе пад прыдуманымі імёнамі. 18 студзеня было дапытана 7 сведкаў: чатырох прадстаўнікоў ОМОН (з іх дзве жанчыны) і трох інспектараў ДПС. 19, 20 і 21 студзеня ў Ленінскім судзе прадоўжыўся разгляд справы і апытанне сведак. Працяг павінен быў адбыцца 25 студзеня, аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся, яго абвесцілі ў вышук. Працягу апытання сведак 25 студзеня не адбылося. 5 лютага ў судзе былі дапытаныя сведкі - кіроўцы гарадзенскіх аўтобусаў і тралейбусаў, фактычна ўсе іх паказанні былі на карысць абвінавачаных. Працяг разгляду справы адбыўся 8 лютага. Прайшло апытанне двух "пацярпелых". Наступнае паседжанне пройдзе 11 лютага а 10.30

 

Зімніцкі Дзмітрый (Гародня), артыкул 364 КК, справа пачатая за падзеі 13 жніўня. Знаходзіцца пад вартай. 17-га лістапада прайшло першае судовае паседжанне ў судзе Кастрычніцкага раёну, суддзя Дзмітрый Кедаль. Справа датычыць штурханіны з гарадзенскімі даішнікамі 13 жніўня. Справа аб'яднаная з справай Канстанціна Паляка. Працяг справы прайшоў 18 лістапада. 23 лістапада засуджаны да двух с паловай гадоў абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (так званая хатняя "хімія").

 

Зубрыцкі Аляксей (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, пад падпіскай аб нявыездзе.

 

Каламейчанка Настасся (Гародня). 8 снежня затрымана ў рамках крымінальнай справы за абразу службовай асобы (арт. 369 КК), дома адбыўся ператрус і выманне носьбітаў інфармацыі. У сваім інстаграме Каламейчанка раней зрабіла допіс, які абразіў адну з амонавак, што праходзяць "пацярпелымі" па справе гарадзенкі Марыны Палікарпавай.

 

Каспяровіч Іван (Ліда), артыкул 369 КК, абвінавачаны, пад падпіскай аб нявыездзе. Справа датычыць абразы службовай асобы шляхам размяшчэння ў інтэрнэце допісу. Следства скончана, справа неўзабаве будзе пераданая ў суд. У студзені пачаўся працэс, на першым паседжанні затрымалі каля 20 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць Каспяровіча. 27 студзеня працэс завяршыўся. Суддзя Аляксандар Гаўрылаў прызнаў Каспяровіча вінаватым і пакараў яго 2 гадамі абмежавання свабоды без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

 

Кашкель Васіль (Смаргонь), артыкул 188 КК, падазраваны. 24 верасня быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы аб паклёпе на начальніка мясцовай міліцыі.

 

Кашко Таццяна (Гародня), артыкул 369 КК, падазраваная. Перад Новым годам, 30 снежня, пайшла ў аддзел вырабу пашпартоў Ленінскага РАУС забраць свой новы пашпарт. Але пашпарт падманным чынам ёй не аддалі, а супрацоўнікі ўстановы выклікалі міліцыю. Міліцыянты правялі ператрус па месцы жыхарства Кашко, забралі кампутар і мабільны тэлефон. Затрыманне аформілі 31 снежня. У выніку Таццяну затрымалі, яе пратрымалі 72 гадзіны, Новы год жанчына сустрэла ў ізалятары. Пасля трох сутак зняволення, 3 студзеня, Кашко адпусцілі. Зараз яна застаецца ў статусе падазраванай. Таццяну Кашко вінавацяць у тым, што ў адным з тэлеграм-каналаў яна сваім допісам абразіла аднаго з міліцыянтаў.

 

Кірэшчанка Дзяніс (Наваградак), артыкул 293 КК, абвінавачаны, зняволены ў гарадзенскай турме, прызнаны палітвязнем. Затрыманы 8 жніўня па так званай "Карэліцкай справе". Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах. Справа перададзена ў Наваградскі раённы суд. Кірэшчанку перавялі ў Баранавічы. Пачатак разгляду справы прызначаны ў Наваградку 15 снежня. Вядзе працэс старшыня Наваградскага суда Васіль Аляхновіч. У гэты дзень былі дапытаныя абвінавачаныя. 18 снежня пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для Дзяніса Кірэшчанкі і восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — для Уладзіміра Гароха. 29 снежня абвешчаны прыгавор - суддзя Аляхновіч прысудзіў Кірэшчанку 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Зняволены пакуль у Баранавічах. 18 лютага а 11-й гадзіне ў абласным судзе пройдзе разгляд апеляцыйнай скаргі.

 

Кіслейка Яўген (Вялікая Бераставіца), артыкул 364 КК. 

 

Клімаў Леанід (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, пад падпіскай аб нявыездзе. 

 

Кніга Уладзімір (Гародня), артыкулы 342 і 364 КК, абвінавачаны, зняволены ў СІЗА Жодзіна. Затрыманы 4 чэрвеня ў Гародні. Абвінавачаны ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак падчас інцыдэнту на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Таксама з'яўляецца фігурантам справы аб гвалце ў адносінах да супрацоўніка міліцыі. 18 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся працэс. Суддзя - Вольга Бекушава. На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Іх усіх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гародні (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. 19 студзеня планаваўся допыт двух пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі — Уладзіміра Казлоўскага і Александра Хвалені. Але суддзя зачытала паведамленне начальніка Ленінскага РУУС пра тое, што ўчастковыя не змогуць з'явіцца ў суд па прычыне таго, што яны "задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку ў сувязі з Хрышчэннем". Наступнае паседжанне прайшло 28 студзеня. 8 лютага працэс працягнуўся і вельмі хутка перапыніўся, суддзя абвесціла перапынак у звязку з тым, што так званыя пацярпелыя не з'явіліся.

  

Кудрыцкі Аляксандр (Гародня), артыкул невядомы, імаверна 339 КК, падазраваны, затрымліваўся, цяпер пад падпіскай аб нявыездзе.

 

Кучынскі Аляксандр (Ліда), артыкул 369 КК, падазраваны за допіс у тэлеграм-канале, 24 лістапада прайшоў ператрус, забраны мабільны тэлефон.

 

Кучынскі Максім (Слонім), артыкул 364 КК, абвінавачаны, затрыманы 9 жніўня ў Слоніме на мірнай акцыі, абараняў дзяўчыну, якую пачалі біць. На наступны дзень яму прысудзілі 7 сутак арышту і адначасна пачалі крымінальную справу, зараз пад падпіскай аб нявыездзе. Справа перададзена ў Слонімскі раённы суд, разгляд пачаўся 2 лістапада, 4 лістапада быў абвешчаны прыгавор. Суддзя Аляксандр Ярмолік прызнаў яго вінаватым і пакараў двумя гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу ("хатняя хімія"). Кучынскі таксама павінен выплаціць тысячу рублёў супрацоўніку міліцыі Максіму Герасімчыку як кампенсацыю за "маральную страту".

 

Лазавік Ігар (Гародня), артыкул 364 КК, 20 кастрычніка пачатая крымінальная справа паводле падзей у ноч з 11 на 12 жніўня, калі Лазавік быў пасажырам збітага амапаўцамі Аляксея Лапы і сам быў збіты. Першы допыт адбыўся толькі 13 лістапада. 1 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў судзе Кастрычніцкага раёну. Справу разглядае суддзя Віталь Лабоцкі. Паводле версіі следства Ігар Лазавік нібыта нанёс омоновцу Дзмітрыю Рахунку некалькі ўдараў. Лазавік з абінавачаннем нязгодны, ён лічыць сябе невінаватым. У судзе вырашана ўстанавіць наступны парадак разгляду справы: даследаванні доказаў па справе, допыт абвінавачанага, пацярпеўшых і даследаванне матэрыялаў справы. У першы дзень ішло апытанне сведак і "пацярпелага" міліцыянта. Працяг разгляду справы павінен быў адбыцца 8 лютага. Аднак разгляд перанеслі на 10 лютага на 14.30 у звязку з тым, што сведкі-міліцыянты па невядомых прычынах у суд не з'явіліся. 

 

Лапа Аляксандр (Ліда), артыкул 293 КК, затрыманы 9 кастрычніка ў Лідзе, завезены ў Менск, месца знаходжання невядомае.

 

Лапа Аляксей (Гародня), артыкул 364 КК, абвінавачаны, пад падпіскай аб нявыездзе. Жорстка збіты амапаўцамі ў ноч з 11 на 12 жніўня, атрымаў сур'ёзныя траўмы, значны час знаходзіўся ў шпіталі ў кайданках, была зроблена аперацыя. Справа разглядаецца ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні, яе вядзе суддзя Дзмітрый Кедаль. Прайшлі тры паседжанні, дзе былі апытаныя сведкі з боку Аляксея Лапы. Працяг працэсу прайшоў 11 лістапада, прайшло апытанне асноўных сведак з боку міліцыі, працяг апытання прайшоў 24 лістапада. У гэты ж дзень адбыўся прагляд відэаматэрыялаў, адвакат заявіў шэраг хадайніцтваў. Працяг разгляду справы адбыўся 2 снежня. Былі апытаныя два сведкі - міліцыянт, які прымаў дзяжурны выклік і следчы, які вёў справу. Дакументы, якія вёў следчы Станішэўскі, у матэрыялах справы зроблены вельмі неразборлівым почыркам, таму яго і выклікалі ў суд як сведку. Следчы паказаў, што шмат чаго не памятае з тых дзён. Адвакат Лапы звяртаў увагу на супярэчнасці ў матэрыялах справы. Наступнае кароткае паседжанне суда адбылося 9 снежня. Чарговае паседжанне па гэтай справе прайшло 17 снежня. Дата наступнага паседжання - 12 лютага, а 10-й гадзіне.

 

Макаўчык Мікалай (Гародня), артыкул 342 КК.

 

Мацірка Расціслаў (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, знаходзіцца ў гарадзенскім ІЧУ па адміністрацыйнай справе.

 

Мацюта Кірыл (Гародня), артыкул 364 КК-?, на волі.

 

Навумік Уладзімір (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, пад падпіскай аб нявыездзе. Фігурант "Гарадзенскай справы". Затрыманы 29 траўня ў Гародні ў час пікету па зборы подпісаў за Ціханоўскую. 2 месяцы правёў у зняволенні з СІЗА-1 у Менску, затым яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

 

Нямера Юзаф (Гародня), артыкул 342 і 364 КК, быў зняволены ў гарадзенскай турме. Удзельнічаў у маршы пратэсту 6 верасьня і бараніў жанчыну ад АМАПу. Дома адбыўся ператрус. Судовы працэс у судзе Кастрычніцкага раёну пачаўся 3 лістапада, прадоўжыўся 4-га. Чарговае паседжанне суда адбылося 10 лістапада, прайшлі спрэчкі бакоў. 12 лістапада быў агучаны прыгавор суддзі Юлія Бекушавай у прысутнасці пракурора Сяргея Петрашко - агулам 2 гады 6 месяцаў без накіравання ва ўстанову пакарання. За удар нагой у тыльную частку праваахоўніку 6 верасня 2020 года ў час мірнага шэсця гарадзенцаў па частцы 1 артыкулу 364 КК, суд прызнаў вінаватым Нямеру і прызначыў яму пакаранне 1 год пазбаўлення волі, шляхам складання пакарання на 2 гады і 6 месяцаў. Прысуджана таксама, што Нямера абавязаны выплаціць 500 рублёй міліцыянту маральнай кампенсацыі, а машыну Нямеры пакінуць пад арыштам. Пасля абвяшчэння прыгавору 63-гадовага Юзафа Нямеру вызвалілі з пад варты ў залі суду.

 

Нячай Дар'я (Гародня), артыкул 188 КК. 20 кастрычнка была затрыманая на допыт.

 

Паланянкін Ілля (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, зняволены ў гарадзенскай турме, прызнаны палітвязнем. Затрыманы ў Гародні за ўдзел у акцыі 6 верасня. Адбылося першае судовае паседжанне.

 

Палікарпава Марына (Гародня), артыкул 364 КК, абвінавачаная, была пад падпіскай аб нявыездзе. 7 снежня ў судзе Ленінскага раёну пачаўся разгляд справы. Былі заслуханы сведкі па справе з абодвух бакоў. Працэс вядзе суддзя Руслан Гурын, пракорур Мікіта Мыслівец. 8 снежня адбыўся працяг, а 9-га паседжанне было вельмі кароткім, паколькі судмедэксперт не змог з'явіцца ў гэты дзень у суд. Чарговае паседжанне адбудзецца 17 снежня адбыліся допыт судмедэксперта, даследаванне відэаматэрыялаў справы і прайшлі судовыя спрэчкі. У выніку Судзя Руслан Гурын прызнаў Марыну Палікарпаву вінаватай і прызначыў ёй пакаранне - 2 гады зняволення без накіравання ва ўстанову адбыцця пакарання (так званая "хатняя хімія"). Таксама Палікарпава мусіць заплаціць па 1500 рублёў "пацярпеўшым" амонаўкам Бандарчук і Мазуркевіч, 162 рублі дзяржпошліны і 440 рублёў за судмедэкспертызу.

 

Палтавец Крысціна (Скідзель), артыкул 341 КК за псаванне дзяржаўнай маёмасьці. Справа пачатая па факце графіці і малюнкаў, якія выканала мастачка на некаторых аб'ектах Гарадзенскага раёну. Разгляд справы ішоў 10-11 лютага ў судзе Гарадзенскага раёну і завяршыўся 17 лютага. Суддзя Ганна Чылека, старшыня суда, зяржабвінаваўцай выступала пракурор Марына Цярэшка. Абвінавачаныя адмовіліся ад паслуг адвакатаў і ў працэсе вялі абарону самастойна. У справе фігуравала каля 20 розных эпізодаў. Пачынаючы з канца жніўня і да 21 снежня 2020 года мастачка Крысціна Палтавец у розных месцах Скідзеля, а таксама на прыпынках і мастах Гарадзенскага раёну, у вёсках і мястэчках Саволеўка, Бірулічы, Сухаўляны, Абухава, Азёры выконвала мастацкія малюнкі з рознымі выявамі. Пры тым ніякіх гвалтоўных заклікаў ці непрыстойнасцяў яна не малявала. Наадварот, мастачка нават замалявала некалькі нецэнзурных напісаў на аб’ектах. У апошніх выездах ёй дапамагаў падвозам на аўтамабілі Андрэй Апанасовіч. Суддзя Ганна Чылека абвясціла прысуд, які ў значнай ступені супаў з прапановай пракуроркі: штраф 150 базавых - Палтавец, 100 – Апанасовічу.

 

Паляк Канстанцін (Гародня), артыкул 364 КК, абвінавачаны, зняволены ў гарадзенскай турме. 17-га лістапада прайшло першае судовае паседжанне ў судзе Кастрычніцкага раёну, суддзя Дзмітрый Кедаль. Справа датычыць бойкі з гарадзенскімі даішнікамі 13 жніўня. Справа аб'яднаная з справай Дзмітрыя Зімніцкага. Працяг адбыўся 18 лістапада. 23 лістапада засуджаны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем на пасяленне адкрытага тыпу.

 

Панасюк Юрый (Гародня), артыкул 368 КК. Абвінавацілі ў тым, што з 2 па 26 ліпеня 2020 года ён на сваёй старонцы ВКонтакте, якая знаходзіцца ў вольным доступе для іншых карыстальнікаў сеткі, «размясціў выявы, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Г., якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, чым публічна абразіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Панасюк на волі, яго дапытвалі ў Следчым камітэце і Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Юрый сцвярджаў, што яго ў кастрычніку прызналі абмежавана разумным на псіхіятрычнай экспертызе ў лячэбным прыватным унітарным прадпрыемстве "Рэзервовыя магчымасці чалавека" ў Менску. Са студзеня 2020 года яго прызналі інвалідам трэцяй групы пасля агляду ў Гродзенскім абласным клінічным цэнтры "Псіхіятрыя-наркалогія". Атрыманы ліст з пракуратуры пра тое, што справа накіравана ў суд. 23 снежня суд Ленінскага раёну Гародні на закрытым паседжанні абвесціў прыгавор - яму прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.

 

Патаповіч Аляксандр (Ваўкавыск), артыкул 364 КК, абвінавачаны. Патаповіча абвінавачваюць у тым, што 9-га жніўня пасля 23.00 ён паспрабаваў наехаць аўтамабілем на двух супрацоўнікаў ваўкавыскай міліцыі з мэтай нібыта перашкодзіць іх працы падчас "несанкцыянаванага мерапрыемства", а таксама, каб адпомсціць. Працэс праходзіць у Ваўкавыскім раённым судзе.  праву разглядае суддзя Леанард Дзіўнель. Пацярпелыя – Уладзімір Буйніцкі і Алег Вікторка. Працяг працэсу быў 19 лістапада16 снежня суд глядзеў запісы з камер відэаназірання з месца здарэння, а таксама разглядаў праведзены на папярэднім следстве эксперымент17 снежня ў суд прыйшлі тыя супрацоўнікі МНС, якія былі панятымі. Яны пацвердзілі, што ўзірацца ім можна было доўга і распазнавалі міліцыянтаў яны толькі ў апошні момант. Таму суд вырашыў сам паўтарыць следчы эксперымент. Каліпакуль невядома.

 

Пілец Васіль Сяргеевіч, артыкул 339, частка 1. 20 снежня затрыманы, узяты пад варту. Знаходзіцца ў СІЗА гарадзенскай турмы па вуліцы Кірава. Крымінальная справа пачата па факце штурханіны з агрэсіўнымі прыхільнікамі Лукашэнкі. Разгляд справы пачаўся 8 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль. Пацярпелымі па справе праходзяць Вольга Бондарава і Аляксандр Галахаў. Бок абівнавачвання прадстаўляе памочнік пракурора Алена Пронька. У першы дзень у судзе прайшоў допыт так званых пацярпелых. Як сведка выступіла жонка Васіля Пільца. Васіль Пілец даў свае тлумачэнні, ён не прызнае сябе вінаватым. Працяг разгляду справы ішоў 12 лютага. Былі даследаваны пісьмовыя матэрыялы справы і абвешчаны прысуд. Пракурор прасіў суд прызнаць яго вінаватым і пакараць абмежаваннем волі на 2 гады ва ўстанове адкрытага тыпу. Пілец ад апошняга слова адмовіўся. Прысуд суддзі: адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Пільца вызваліць з-пад варты, адмяніць арышт на маёмасць.

 

Пупкевіч Андрэй (вёска Перавозы Смаргонскі раён), 11 снежня дома ў Пупкевіча адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы па факце знікнення над адным з ЖЭСаў чырвона-зялёнага сцягу.

 

Разнічэнка Яўген (Гародня), артыкулы 342 і 364 КК, абвінавачаны, затрыманы ў Гародні 29 траўня разам з Сяргеем Ціханоўскім, зняволены ў менскім СІЗА-1. 18 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся працэс. Суддзя - Вольга Бекушава. На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Іх усіх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. 19 студзеня планаваўся допыт двух пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі — Уладзіміра Казлоўскага і Александра Хвалені. Але суддзя зачытала паведамленне начальніка Ленінскага РУУС пра тое, што ўчастковыя не змогуць з'явіцца ў суд па прычыне таго, што яны "задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку ў сувязі з Хрышчэннем". Наступнае паседжанне прайшло 28 студзеня. 8 лютага працэс працягнуўся і вельмі хутка перапыніўся, суддзя абвесціла перапынак у звязку з тым, што так званыя пацярпелыя не з'явіліся.

 

Рымша Сяргей (Гародня), артыкулы 342 і 364 КК, абвінавачаны. Працэс адбываецца ў судзе Ленінскага раёну. Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа. Як пацярпелыя выступаюць шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін. Баярчук на пасяджэнне не з'явіўся ў сувязі са знаходжаннем на самаізаляцыі. Чарговае паседжанне адбылочя 18 лістапада ішло апытанне сведак. Суддзя на працэсе Юрый Казакевіч. 19 лістапада прайшоў працяг працэсу. На чарговым паседжанні 25 лістапада прайшло апытанне двух "пацярпелых" міліцыянтаў, а таксама былі зачытаныя пісьмовыя матэрыялы справы. Наступнае паседжанне суду адбылося 2 снежня. Праходзіў прагляд відэаматэрыялаў, агучваліся пратаколы Рымшы, у якіх ён выразна сцвярджаў і на чым працягвае настойваць, што ніякага каменю ў машыну міліцыянтаў ён не кідаў. Наступнае судовае паседжанне па гэтай справе адбылося 10 снежня. Быў дапытаны яшчэ адзін з міліцыянтаў і сведка з боку абвінавачанага. Наступныя паседжанні па справе прайшлі 16 і 17 снежня. 6 студзеня прайшло чарговае паседжанне, быў апытаны сведа з боку Рымшы, таксама ішоў рагляд відэазапісу. Наступнае паседжанне прайшло 14 студзеня. У гэты дзень адбыліся судовыя спрэчкі, пракурор запатрабаваў па двух артыкулах крымінальнага кодэксу 4 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. 21 студзеня Юрый Казакевіч прызнаў гарадзенца Сяргея Рымшу вінаватым у актыўным удзеле ў няпраўных дзеяннях, якія выклікалі наступствам парушэнне працы гарадскога транспарту і ў пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў УУС і па сукупнасці прысудзіў яму пазбаўленне волі на тры з паловай гады ў калоніі агульнага рэжыму, пастанавіўшы ўзяць Рымшу пад варту. Таксама з Рымшы спагналі 375 рублёў на карысць аўтагаспадаркі УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

 

Салевіч Кацярына (Слонім), артыкул 369 КК, абвінавачаная. 21 снежня ў Слоніме пачаўся судовы працэс. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Ярмолік Дзяржабвінавачанне прастаўляе Юлія Ягоўдзік. Кацярыну Салевіч абвінавачваюць у тым, што 25 жніўня яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале "Слонім для жыцця". Пацярпелым прызнаны міліцыянт АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў, фатаграфію і асабістую інфармацыю якога яна рэпостнула. 21 снежня пацярпелы Сяргей Асколкаў не з'явіўся ў суд праз хваробу: разгляд справы адкладзены да яго выздараўлення. 22 студзеня судовы працэс аднавіўся. Пракурор, з улікам характарыстык на Салевіч і таго, што яна мае малалетняе дзіця, прапаноўвала пакараць Салевіч на 1 год і 6 месяцаў абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Аляксандр Ярмолік прысудзіў Кацярыне Салевіч адзін год абмежавання волі (так званая "хатняя хімія"). Салевіч таксама абавязана выплаціць "пацярпеламу" 1000 рублёў маральнай кампенсацыі, а таксама 87 рублёў дзяржпошліны.

 

Самарын Мікіта (Гародня), артыкул 364 КК, падазраваны, зняволены ў гарадзенскай турме. 8 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну пачаўся разгляд справы. Працэс вядзе суддзя Руслан Хіхол. У першы дзень прайшло апытанне пацярпелага Сяргея Біліды і сведак па справе. Чарговае паседжанне суда адбылося 9 снежня, быў дапытаны яшчэ адзін сведка з боку міліцыі. Наступнае паседжанне суда прайшло 10 снежня. Адбыліся спрэчкі бакоў. Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў 4 гады зняволення для Самарына і грашовую кампенсацыю для міліцыянта, які праходзіць па справе як пацярпелы. 11 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні завяршыўся разгляд. Паводле абвешчанага прыгавора Самарыну прысуджаны 4 гады "хіміі" з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

 

Севяртока Андрэй (Масты), артыкулы 364 і 413 КК, абвінавачаны, зняволены ў гарадзенскай турме. Судовы працэс пачаўся ў судзе Ленінскага раёну Гародні 6 студзеня. Суддзя - Генадзь МазайлаВінавацяць у тым, што Севяртока 27 верасня ў час масавай акцыі ударыў кулаком па галаве і нагой па назе міліцыянтку Заяц. У дзень затрымання Севяртока апынуўся ў бальніцы, адкуль збег, таму з'явіўся яшчэ артыкул 413 за ўцёкі з пад варты. Пазней яго зноў затрымалі. Сваю віну Севяртока прызнае часткова ў частцы гвалту у дачыненні міліцыянта. У працэсе фігуруюць яшчэ тры абвінавачаныя чалавекі. Наступнае паседжанне прайшло 11 студзеня, потым 15 студзеня. 26 студзеня ў судовым працэсе даследавалі некалькі відэазапісаў інцыдэнта, які здарыўся 27 верасня. 4 лютага пракурор Аліна Чужаземец зачытала матэрыялы справы і пагадзілася з хадайніцтвам адвакатаў пра выклік у суд для допыту супрацоўнікаў Ленінскага РАУС з мэтай высвятлення законнасці пачынанання крымінальнай справы. Суддзя задаволіў гэтае хадайніцтва. Наступнае паседжанне прызначана на 16 лютага з 10.30 да 17.30

 

Седзянеўскі Уладзімір (Гародня), артыкулы 342 і 364 КК, абвінавачаны, пад падпіскай аб нявыездзе. Па гэтай жа справе праходзяць яго брат Юрый Седзянеўскі, Жанна Захаркевіч, Надзея Сцепанцова і Дзмітрый Якубоўскі. 12-13 студзеня прайшлі два судовыя паседжанні. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец. Усіх пяцёх вінавацяць за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 пацярпелых супрацоўнікаў МУС. Ніхто з іх на першае судовае паседжанне не з'явіўся. У першы дзень працэсу былі заслуханыя ўсе 5 абвінавачаных. У другі дзень былі апытаныя міліцыянты, якія сядзелі за зачыненымі дзвярамі і фігуруюць на працэсе пад прыдуманымі імёнамі. 18 студзеня было дапытана 7 сведкаў: чатырох прадстаўнікоў ОМОН (з іх дзве жанчыны) і трох інспектараў ДПС. 19, 20 і 21 студзеня ў Ленінскім судзе прадоўжыўся разгляд справы і апытанне сведак. Працяг павінен быў адбыцца 25 студзеня, аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Працягу апытання сведак 25 студзеня не адбылося. 5 лютага ў судзе былі дапытаныя сведкі - кіроўцы гарадзенскіх аўтобусаў і тралейбусаў, фактычна ўсе іх паказанні былі на карысць абвінавачаных. Працяг разгляду справы адбыўся 8 лютага. Прайшло апытанне двух "пацярпелых". Наступнае паседжанне пройдзе 11 лютага а 10.30

 

Седзянеўскі Юрый (Гародня), артыкулы 342 і 364 КК, абвінавачаны, пад падпіскай аб нявыездзе. Па гэтай жа справе праходзяць яго брат Уладзімір Седзянеўскі, Жанна Захаркевіч, Надзея Сцепанцова і Дзмітрый Якубоўскі. 12-13 студзеня прайшлі два судовыя паседжанні. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец. Усіх пяцёх вінавацяць за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 пацярпелых супрацоўнікаў МУС. Ніхто з іх на першае судовае паседжанне не з'явіўся. У першы дзень працэсу былі заслуханыя ўсе 5 абвінавачаных. У другі дзень былі апытаныя міліцыянты, якія сядзелі за зачыненымі дзвярамі і фігуруюць на працэсе пад прыдуманымі імёнамі. 18 студзеня было дапытана 7 сведкаў: чатырох прадстаўнікоў ОМОН (з іх дзве жанчыны) і трох інспектараў ДПС. 19, 20 і 21 студзеня ў Ленінскім судзе прадоўжыўся разгляд справы і апытанне сведак. Працяг павінен быў адбыцца 25 студзеня, аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Працягу апытання сведак 25 студзеня не адбылося. 5 лютага ў судзе былі дапытаныя сведкі - кіроўцы гарадзенскіх аўтобусаў і тралейбусаў, фактычна ўсе іх паказанні былі на карысць абвінавачаных. Працяг разгляду справы адбыўся 8 лютага. Прайшло апытанне двух "пацярпелых". Наступнае паседжанне пройдзе 11 лютага а 10.30.  

 

Скрабінскі Віталь (Масты), артыкул 189 КК (наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме ў інфармацыі, распаўсюджанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт), у адзін з дзён верасня 2020 года ў тэлеграм-канале "Масты для жыцця" пад фотавыявай грамадзянкі П. у сувязі з яе ўдзелам у выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, размясціў агульнадаступны да прагляду непрыстойны каментар, які прыніжае яе гонар і годнасць. 19 лістапада суд прызначыў Скрабінскаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў. Таксама, згодна з прысудам, ва ўласнасць дзяржавы канфіскаваны ноўтбук

 

Сцепанцова Надзея (Гародня), артыкулы 342 і 364 КК, абвінавачаная, на волі. Справа пачатая за падзеі ў Гародні 6 верасня. Па гэтай жа справе праходзяць браты Седзянеўскія, Жанна Захаркевіч і Дзмітрый Якубоўскі. 12-13 студзеня прайшлі два судовыя паседжанні. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец. Усіх пяцёх вінавацяць за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 пацярпелых супрацоўнікаў МУС. Ніхто з іх на першае судовае паседжанне не з'явіўся. У першы дзень працэсу былі заслуханыя ўсе 5 абвінавачаных. У другі дзень былі апытаныя міліцыянты, якія сядзелі за зачыненымі дзвярамі і фігуруюць на працэсе пад прыдуманымі імёнамі. 18 студзеня было дапытана 7 сведкаў: чатырох прадстаўнікоў ОМОН (з іх дзве жанчыны) і трох інспектараў ДПС. 19, 20 і 21 студзеня ў Ленінскім судзе прадоўжыўся разгляд справы і апытанне сведак. Працяг павінен быў адбыцца 25 студзеня, аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Працягу апытання сведак 25 студзеня не адбылося. 5 лютага ў судзе былі дапытаныя сведкі - кіроўцы гарадзенскіх аўтобусаў і тралейбусаў, фактычна ўсе іх паказанні былі на карысць абвінавачаных. Працяг разгляду справы адбыўся 8 лютага. Прайшло апытанне двух "пацярпелых". Наступнае паседжанне пройдзе 11 лютага а 10.30

 

Сыраквашын Уладзімір (Гародня-Вялікая Бераставіца), артыкул 188 КК, абвінавачаны, справа ў суд яшчэ не пераданая, знаходзіцца на волі. Быў назіральнікам у Пархімаўцах (Бераставіцкі раён), пасля назірання змясціў допіс у сацсетках пра двух прадстаўнікоў наменклатуры, паводле якога пачалі справу за паклёп.

 

Улан Рамуальд (Смаргонь), артыкул 188, падазраваны, пад падпіскай аб нявыездзе. Сутнасць справы ў тым, што па горадзе ў верасні былі расклеены ўлёткі з асабістымі звесткамі супрацоўнікаў міліцыі, якія на думку смаргонскіх жыхароў ілжэсведчылі ў судах супраць удзельнікаў мірных пратэставых акцый. 26 верасня Улана, які зараз індывідуальны прадпрымальнік, што робіць друкаваныя паслугі, затрымалі. У час вобшукаў была забраная аргтэхніка - усяго 13 пазіцый. Гэтая тэхніка была патрэбная для працы, фактычна бізнэс прадпрымальніка ўлады заблакавалі. Рамуальд Улан заявіў, што ніякага дачынення да гэтых улётак не мае. Ён проста, калі ўбачыў іх у горадзе, сфатаграфаваў і размясціў у гарадскім пабліку Вконтакте. Пазней Улана перавялі ў статус абвінавачанага. Разгляд справы будзе ісці 28 і 29 снежня ў Смаргонскім раённым судзе. Справу разглядаў суддзя Сяргей Боландзь, бок абвінавачвання прадстаўляў пракурор Андрэй Клышэвіч. 5 студзеня суддзя прысудзіў Улану два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў сплаціць усім "пацярпелым" міліцыянтам кампенсацыю маральнай шкоды ад 300 да 500 рублёў. Агульная сума, якую неабходна сплаціць Рамуальду Улану цягам месяца пасля прысуду, скаладае 2700 рублёў. Акрамя таго, суд канфіскаваў персанальны кампутар абвінавачанага “як сродак здзяйснення злачынства” ў даход дзяржавы.

 

Фамін Алег (Ваўкавыск), артыкул 364 КК, падазраваны, зняволены. 18 лістапада ў Ваўкавыску пачаўся разгляд справы. 24 снежня ён скнчыўся (чытай ніжэй)

Фаміна Настасся (Ваўкавыск), артыкул 364 КК, падазраваная, пад падпіскай аб нявыездзе. 18 лістапада ў Ваўкавыску пачаўся разгляд справы. Справу разглядае суддзя Мікалай Талашка. Пацярпелым выступае супрацоўнік міліцыі Вячаслаў Іваноў. Паводле слоў міліцыянта, 15 жніўня гэтага года, калі ён сыходзіў з юбілея бацькі, да яго падыйшоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізічную расправу. Пасля чаго завязалася сварка і ўрэшце бойка. Да бойкі у нейкі момант далучылася Настасся Фаміна, жонка Алега. Таксама Іваноў заявіў на судзе матэрыяльныя прэтэнзіі Алегу Фаміну ў памеры 2 000 рублёў, за прычыненыя маральную і фізічную шкоду.Фаміны сваёй віну не прызнаюць і лічаць, што бойку пачаў сам Вячаслаў Іваноў. Працяг судовага паседжання праходзіў 20 лістапада. 24 снежня Мікалай Талашка асудзіў Настассю Фаміну да 1,6 гады "хатняй хіміі", а яе мужа — Алега Фаміна — да 2,6 гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама Алег павінен выплаціць міліцыянту 2000 рублёў за маральную і фізічную шкоду.

 

Фурманаў Дзмітрый (Гародня), артыкул 342 КК, затрыманы ў Гародні 29 траўня разам з Сяргеем Ціханоўскім, абвінавачаны, зняволены ў СІЗА Жодзіна, прызнаны палітвязнем. Фурманаў 29 траўня, спакойна збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую. Ён даў у судзе па адміністрацыйнай справе 1 ліпеня тлумачэнні. што ў пэўны момант на яго наляцелі невядомыя ў масках, без усялякіх апазнавальных знакаў і сілай павалаклі. Потым падскочылі яшчэ двое і яго ўжо панеслі. Калі Дзмітрый Фурманаў стаў крычаць яго так моцна ўдарылі ў твар, што ён на нейкі час страціў прытомнасць і прыйшоў у сведамасць толькі ў машыне. Таксама баявым прыёмам яму была заламаная рука. Пасля затрымання ў Гародні яго перавезлі ў Менск, потым у ліпені зняволілі ў СІЗА Жодзіна. Працэс пачнецца 18 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні, яго будзе весці суддзя Вольга Бекушава18 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну пачаўся працэс. На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Іх усіх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. 19 студзеня планаваўся допыт двух пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі — Уладзіміра Казлоўскага і Александра Хвалені. Але суддзя зачытала паведамленне начальніка Ленінскага РУУС пра тое, што ўчастковыя не змогуць з'явіцца ў суд па прычыне таго, што яны "задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку ў сувязі з Хрышчэннем". Наступнае паседжанне прайшло 28 студзеня. 8 лютага працэс працягнуўся і вельмі хутка перапыніўся, суддзя абвесціла перапынак у звязку з тым, што так званыя пацярпелыя не з'явіліся.

 

Ханін Канстаніцін (Міхалішкі, Астравецкі р-н), артыкул 130. Засуджаны да 2 з паловай гадоў пазбаўлення волі. Зняволены ў гарадзенскай турме на вуліцы Кірава.

 

Харужык Яўгенія, артыкул 342 КК, падазраваная, знаходзілася ў гарадзенскім ІЧУ, 17 кастрычніка выпушчана пад падпіску аб нявыездзе.

 

Хіжнякоў Вадзім (Гародня), артыкул 364 КК, абвінавачаны, зняволены ў гарадзенскай турме. Судовы працэс пачаўся ў судзе Ленінскага раёну Гародні 6 студзеня. Суддзя - Генадзь Мазайла. Вінавацяць у тым, што Хіжнякоў 27 верасня ў час масавай акцыі кінуў у міліцыянта невядомы прадмет. Сваёй віны не прызнаў. У працэсе фігуруюць яшчэ тры абвінавачаныя чалавекі. Наступнае паседжанне прайшло 11 студзеня, потым 15 студзеня. 26 студзеня ў судовым працэсе даследавалі некалькі відэазапісаў інцыдэнта, які здарыўся 27 верасня. 4 лютага пракурор Аліна Чужаземец зачытала матэрыялы справы і пагадзілася з хадайніцтвам адвакатаў пра выклік у суд для допыту супрацоўнікаў Ленінскага РАУС з мэтай высвятлення законнасці пачынанання крымінальнай справы. Суддзя задаволіў гэтае хадайніцтва. Наступнае паседжанне прызначана на 16 лютага з 10.30 да 17.30

 

Царыкевіч Віктар (Масты), артыкулы 339 КК, частка 1 і 2 і 369. Абвінавачаны. Паводле матэрыялаў справы ў жніўні размясціў у тэлеграм-канале каментар пад фотаздымкам старшыні Мастоўскага райвыканкаму, гэты каментар "прынізіў гонар і годнасць" чыноўніка. У верасні-кастрычніку Царыкевіч правёў цэлую серыю акцый. У тым ліку павесіў пудзілы ў міліцэйскай форме на розных аўтобусных прыпынках раёну - каля вёсак Мікелеўшчына, Чарлёна, Дубна. Таксама ў лесе паміж горадам Масты і Масты правыя намаляваў на дрэвах бел-чырвона-белыя палосы, а ў полі расставіў таблічкі ў выглядзе рытуальных надмагілляў, побач з таблічкамі паставіў труну з пудзілам у форме. Судовы працэс пачаўся 21 студзеня ў Мастоўскім раённым судзе. Старшыня суду Віталь Сініла, які разглядае справу, зрабіў працэс закрытым, спаслаўшыся на эпідэмію каронавірусу. 27 студзеня а 14.00 будзе абвешчаны прысуд.

 

Ціт Дзмітрый (Гародня), артыкул 293 КК, падазраваны, выехаў за мяжу.

 

Чарапко Дзмітрый (Гародня), артыкул 368, частка 1 КК, абвінавачаны. Разгляд справы пачаўся 6 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні, паседжанне закрытае. Суддзя - Ганна Лявусік.

 

Чыжэўскі Уладзімір (Астравец), артыкулы 368, частка 1 і 369 КК, абвінавачаны. 18 студзеня 2021 года Астравецкім раённым судом (суддзя Дзмітрый Багдановіч) засуджаны да 1 году і трох месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

 

Юадэнка Павел (Гародня), артыкул 364 КК, падазраваны. Быў затрыманы 25 кастрычніка на памежным пераездзе Прывалка. Падазраваецца ў нібыта наездзе аўтамабілем на ўчастковага міліцыянта. Пад падпіскай аб нявыездзе. Значны час знаходзіўся ў шпіталі.

 

Юдзін Міхаіл (Гародня), артыкул 364 КК, абвінавачаны, зняволены ў гарадзенскай турме. Судовы працэс пачаўся ў судзе Ленінскага раёну Гародні 6 студзеня. Суддзя - Генадзь Мазайла. Вінавацяць у тым, што Юдзін 27 верасня ў час масавай акцыі ударыў міліцыянта Башко па тулаве, руцэ і галаве. У працэсе фігуруюць яшчэ тры абвінавачаныя чалавекі. Наступнае паседжанне прайшло 11 студзеня, потым 15 студзеня. 26 студзеня у судовым працэсе даследавалі некалькі відэазапісаў інцыдэнта, які здарыўся 27 верасня. 4 лютага пракурор Аліна Чужаземец зачытала матэрыялы справы і пагадзілася з хадайніцтвам адвакатаў пра выклік у суд для допыту супрацоўнікаў Ленінскага РАУС з мэтай высвятлення законнасці пачынанання крымінальнай справы. Суддзя задаволіў гэтае хадайніцтва. Наступнае паседжанне прызначана на 16 лютага з 10.30 да 17.30

 

Юрэвіч Дар'я (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваная, была ў гарадзенскім ІЧУ.

 

Якубоўскі Аляксандр (Гародня), артыкулы 342 і 364 КК, абвінавачаны, на волі. Справа пачатая за падзеі ў Гародні 6 верасня. Па гэтай жа справе праходзяць браты Седзянеўскія, Надзея Сцепанцова і Жанна Захаркевіч. 12-13 студзеня прайшлі два судовыя паседжанні. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец. Усіх пяцёх вінавацяць за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 пацярпелых супрацоўнікаў МУС. Ніхто з іх на першае судовае паседжанне не з'явіўся. У першы дзень працэсу былі заслуханыя ўсе 5 абвінавачаных. У другі дзень былі апытаныя міліцыянты, якія сядзелі за зачыненымі дзвярамі і фігуруюць на працэсе пад прыдуманымі імёнамі. 18 студзеня было дапытана 7 сведкаў: чатырох прадстаўнікоў ОМОН (з іх дзве жанчыны) і трох інспектараў ДПС. 19, 20 і 21 студзеня ў Ленінскім судзе прадоўжыўся разгляд справы і апытанне сведак. Працяг павінен быў адбыцца 25 студзеня, аднак Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Суддзя пастанавіла даставіць Якубоўскага ў суд прымусова. Жонка Якубоўскага паведаміла сакратару суда, што не ведае, дзе ён знаходзіцца. У суд паступіў рапарт участковага, што даставіць Якубоўскага ў суд не прадстаўляецца магчымым. Пракурор прапанавала абвесціць яго ў вышук. Суддзя Лявусік пастанавіла ўрэшце абвесціць Аляксандра Якубоўскага ў вышук, працэс пакуль прыпыніць. Працягу апытання сведак 25 студзеня не адбылося. Зараз Якубоўскі ў вышуку. 5 лютага ў судзе былі дапытаныя сведкі - кіроўцы гарадзенскіх аўтобусаў і тралейбусаў, фактычна ўсе іх паказанні былі на карысць абвінавачаных. Працяг разгляду справы адбыўся 8 лютага. Прайшло апытанне двух "пацярпелых". Наступнае паседжанне пройдзе 11 лютага а 10.30

 

Янушка Дзмітрый (Гародня), артыкул 342 КК, падазраваны, затрыманы 23 кастрычніка.

 

Крымінальныя артыкулы, па якіх ідуць справы:

130 КК РБ (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігийнай альбо іншай сацыяльнай варожасці)

188 КК РБ (Паклёп).

200 КК РБ (Прымус да страйку альбо да адмовы ўдзелу ў ім).

289 КК (Акт тэрарызму)

293 КК РБ (Масавыя беспарадкі).

339 КК РБ (Хуліганства).

341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці)

342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) 

363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

366 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні асобы на пасадзе, якая выконвае службовыя абавязкі). 

368 КК РБ (Знявага прэзідэнта).

369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады).

370 КК РБ (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі)

413 КК РБ (Уцёкі з пад варты)

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты