Навіны

У Гародні аштрафавалі Вольгу Вялічку

16 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну Вольгу Вялічку засудзілі да штрафу 405 рублёў.

Перад судом Вольга расказала, што пачуваецца добра. У ІЧУ яна не змерзла, ёй далі бялізну. Паводле пратаколу, Вольга Вялічка ўдзельнічала ў недазволеным масавым мерапрыемстве на вуліцы Гарнавых у Гародні 6 верасня. Яна тады трымала ў руках плакат «АМАП, спыніся!». Вялічка адмовілася даваць паказанні.

На судзе як сведка выступіў міліцыянт Кастрычніцкага РАУС Русак, зачыталі пісьмовыя паказанні ягонага калегі Палякова. Паводле іх, 6 верасня на вуліцы Гарнавых адбыліся сутычкі пратэстоўцаў і АМАПу.

Пасля сутыкненняў яны ўбачылі жанчын, якія абураліся дзеяннямі на вуліцах, сярод іх была і Вялічка. Як раней расказаў муж Сяргей Вялічка, Вольгу затрымалі ўвечары 15 кастрычніка ў двары гарадзенскага мікрараёну Альшанка. Там праходзіла працоўная сустрэча з жыхарамі наконт валанцёрскай дапамогі хоспісу.

 

Паводле БелаПАН і Радыё Свабода

***

Увечары 15 кастрычніка ў Гародні прадстаўнікі карных органаў затрымалі грамадскую актывісту Вольгу Вялічку

У Гародні Вялічка добра ведама як арганізатарка і кіраўнічка дзіцячага хоспісу, актыўная ўдзельніца дабрачынных акцый.

Вольгу Вялічку завезлі на вуліцу Гая ў Кастрычніцкі РАУС. А потым змясцілі ў ізалятар, што побач. Гэта значыць, што склалі пратакол пра нібыта адмінпарушэнне. Як мінімум да заўтра яна будзе за кратамі, пауль не адбудзецца суд.

Відэа

праваабарончыя сайты