Навіны

Спецдакладчык ААН прадставіла даклад аб становішчы правоў чалавека ў Беларусі

Анаіс Марын

Анаіс Марын

У рамках 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН спецдакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын асвятліла сітуацыю ў краіне да 15 чэрвеня.

Анаіс Марын выступіла ў адпаведнасці з парадкам дня "Захвочванне і абарона правоў чалавека: становішча ў галіне правоў чалавека і даклады спецыяльных дакладчыкаў і прадстаўнікоў". Яна засяродзіла ўвагу на пытаннях адпраўлення правасуддзя, у прыватнасці, правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх, і судовага пераследу праваабаронцаў, журналістаў і іншых членаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

З поўным тэкстам дакладу можна азнаёміцца тут.

Таксама сёння, пасля новых пратэстаў у Беларусі ў падтрымку абвешчанай апазіцыяй агульнанацыянальнай забастоўкі, Анаіс Марын заклікала афіцыйны Мінск спыніць "рэпрэсіі супраць уласнага народа". Яна нагадала пра затрыманні тысяч людзей на акцыях супраць Лукашэнкі, піша Радыё Свабода.

 

http://spring96.org/be/news/100133

Відэа

праваабарончыя сайты