Навіны

Рэпрэсіі супраць рабочых на “Гродна-Азоце”

Як паведамляюць рабочыя “Гродна-Азот”, многіх іх калегаў звольнілі з працы, прычым мінулымі датамі, такім чынам парушыўшы і працоўнае заканадаўства, і імі ж уведзеную кантрактную сістэму, і правы рабочых на страйк і ўсё што можна парушыць у дадзенай сітуацыі. Так улады помсцяць працоўнам гарадзенскага прадпрыемства за тое, што яны выкарысталі сваё законнае права на страйк.

Актыўных рабочых, якіх яшчэ не пазвальнялі, служба бяспекі завода выклікае на так званыя прафелактычныя гутаркі. Некаторым актыўным удзельнікам рабочага руху анулявалі прапускі. Удзельнікам страйку настойліва прапаноўваюць пісаць заявы на звальненне.

Як сцвярджаюць удзельнікі страйку, страйк на “Азоце” працягваецца нягледзячы на падобныя рэпрэсіі. Наваь затрыманне і ўтрымліванне ў ізалятары актывіста рабочага руху Аляксандра жука не напалохала яго калегаў. Не нгапалохалі рабочых і масавыя затрыманні, якія адбыліся 26-га кастрычніка ля прахадноў, дзе пачынаўся страйк, ні выклікі рабочых у міліцыю, ні дастаўка іх у ворганы прама з уласных кватэр.

Рапбочыя паведамляюць, што не гледзячы на тое, што многіх з тых хто страйкуе, на рабочым месцы замяняе начальства або іншыя, страйк на “Гродна-Азот” працягваецца.

Відэа

праваабарончыя сайты