Навіны

Алеся Краўцэвіча адпусцілі

Вядомы гарадзенскі навуковец прасядзеў у ізалятары часовага ўтрымання трое сутак, перш чым суддзі звярнулі на яго ўвагу. Далей цягнуць было немажліва, не дазваляла заканадаўства. Хоць у сённяшніх умовах гаварыць пра заканадаўства хіба што трэба з канкрэтнымі агаворкамі прывязанымі да месца, часу і асобы.

Судзіў гарадзенскага актывіста суддзя Ленінскага раённага суда Гародні Руслан Гурын, які і раней “праславіўся” прысудамі на актывістаў і апазіцыю. Алесю Краўцэвічу Гурын прысудзіў 10 базавых велічынь, пры гэтым на выбар прадставіў самаму навукоўцу абраць штраф або суткі. Краўцэвіч выбраў штраф. А трое сутак, якія ён адсядзеў у ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Гая пайшлі яму ў давесак аўтаматычна.

Алесь Краўцэвіч лічыць маральным абавязкам кожнага чалавека выступаць супраць несправядлівасці ўлады, супраць несправядлівых выбараў і супраць гвалту над суайчыннікамі, пра што і паведаміў Гурыну на судзе.

У суддзі наконт гэтага хіба свая думка, і пакараным аказаўся Краўцэвіч.

Відэа

праваабарончыя сайты