Навіны

Маргарыту Шышу адлічылі з Гарадзенскага ўніверсітэта

Адлічана з гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэта адна з актывістак пратэстнага руху Маргарыта Шыша. Яна вучылася на чацвёртым курсе факультэта мастацтва і дызайна.

Пасля лекцыйнай пары ёй перадалі ў дэканаце дакументы. Пра сваё цвёрдае рашэнне падтрымліваць пратэсты Маргарыта не шкадуе. Яна мае надзею, што студэнты прадоўжаць акцыі падтрымкі страйкаў и выступы супраць гвалту і несправядлівых выбараў.

– Так, магчыма за нейкі перыяд адлічэнне аднаго чалавека, або некалькіх студэнтаў, мы яшчэ дакладна не ведаем колькі адлічана. Гэта, відаць, неяк спыніць пратэст людзей. Але з іншага боку, для другіх людзей гэта толькі дадасць злосці і яны зноў выйдуць. Я спадзяюся, што ёсць людзі, якія ўсё яшчэ не баяцца і будуць працягваць выходзіць чаго б гэта ім не каштавала.

Маргарыта пераканана, што факты несправядлівасці ў краіне трэба агучваць і крытыкаваць, а не ўтойваць, як гэта было ўсё яе жыццё ў асяроддзі дарослых знаёмых і сваякоў, якія ніколі не падымалі раней адкрыта палітычныя і сацыяльныя праблемы.  

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/margarytu-shyshu-adlichyli-z-garadzensk/

28.10.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты