Навіны

Памяці паўстанцаў (фота)

У гэтым годзе, традыцыйна, беларускае грамадства ўвосень адзначае Дзень памяці паўстанцаў 1863-64-х гадоў. Свіслацкія актывісты 30-га кастрычніка наведалі помнікі паўстанцаў, помнік Кастусю Каліноўскаму, магілу Віктара Каліноўскага, а таксама магілу свіслацкага актывіста Віктара Дзесяціка, які вельмі шмат пры жыцці зрабіў для таго, каб памяць пра паўстанцаў і пра нацыянальна-вызвольны рух на Беларусі жыла ў вяках. Наведалі і іншыя мясціны звязаныя з паўстаннем і нацыянальна-вызвольным рухам беларусаў.

Актывісты прыбралі памятныя мясціны, усклалі кветкі, запалілі знічкі, успомнілі, памаліліся, памаўчалі…

Увогуле, у гэтым годзе, калі ў кожным беларускім горадзе на вуліцы на мірныя масавыя акцыі штодня выходзяць грамадзяне Беларусі, было прынята рашэнне не прызначаць асобнага дня для наведвання памятных паўстанцкіх мясцін у Свіслачы звязаных з паўстаннем Кастуся Каліноўскага, а запрасіць усіх жадаючых наведваць гэтыя мясціны цягам двух тыдняў, якія сімвалічна прыпадаюць і на святкаванне Дзядоў. У любы з гэтых дзён людзі будуць прыязджаць групамі ці паасобку, каб ускласці кветкі, запаліць свечкі і памаліцца за нашых продкаў.

Такі фармат традыцыйнага ўшанавання дзейнасці сваіх славутых продкаў ужо выкарыстоўваўся ў мінулым. Таму і зараз усіх жадаючых натхніцца веліччу і нязломным духам сваіх вялікіх продкаў запрашаюць наведаць Свіслач.

 

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты