Навіны

Працягваецца акцыя ўшанавання памяці паўстанцаў Каліноўскага.

На заклік аргкамітэту не прывязваць у гэтым годзе ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў да канкрэтнага дня, а прыязджаць да памятных мясцін цягам двух тыдняў у любы зручны дзень адгукнуліся і мясцовыя жыхары і іншыя беларусы.

Сёння, у нядзелю 1-га лістапада Свіслач наведалі гарадзенцы. Яны ўсклалі кветкі, запалілі знічкі і лампады на магіле Віктара Каліноўскага, ля помніку Кастуся Каліноўскага, на іншых памятных мясцінах звязаных з паўстаннем у Свіслачы і Якушоўцы, радавой сядзібе Каліноўскіх.

Затым ужо не першы раз выйшлі з гэтымі ж мэтамі мясцовыя жыхары і актывісты. Ушанаванне памяці паўстанцаў і усіх палеглых за беларусь працягваецца. У сувязі з тым, што беларусы зараз штодзённа выходзяць на мірныя акцыі пратэсту ў сваіх гарадах, аргкамітэт не стаў прызначаць асобнага дня паездкі ў Свіслач, каб не ламаць рэгіянальных сцэнароў, а заклікаў наведваць памятныя паўстанцкія мясціны ў любы зручны дзень.

Відэа

праваабарончыя сайты