Навіны

Паўсюдны каранавірус

Хо­чаш не хо­чаш, але ка­ра­на­ві­рус што­раз мац­ней ува­хо­дзіць у на­ша гра­мад­скае, пры­ват­нае і псі­хіч­нае жыц­цё. Яго­ная ня­бач­ная ата­ка па­чы­нае ма­лан­ка­ва кра­наць ужо род­ных, сяб­роў і нас са­міх. Эмо­цыі і псі­хіч­ная нап­ру­га гра­мад­ства ўзра­ста­юць з дня на дзень. Кі­раў­ні­кі па­а­соб­ных дзяр­жаў ра­зам са сва­ім апа­ра­там кі­ра­ван­ня і ін­ст­ру­мен­та­мі ўла­ды аказ­ва­юц­ца не ў змо­зе за­бяс­пе­чыць ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу ўсім пат­ра­бу­ю­чым, а пра­фі­лак­ты­ка не ў сі­ле спы­ніць рост зах­вор­ван­няў. Не­ка­то­рыя, ча­ста аб­сур­д­ныя, кро­кі да­па­ма­га­юць так, як па­мер­ла­му ка­дзі­ла. Па чар­зе ад­на за дру­гой па­а­соб­ныя кра­і­ны ўво­дзяць больш ці менш жор­ст­кія фор­мы аб­ме­жа­ван­няў для сва­іх гра­ма­дзян. У рэ­аль­нас­ці, зда­ец­ца, тут ня­ма ані­я­ка­га прын­цы­пу і па­ра­за лю­бой ула­ды ма­ец­ца на­ві­да­во­ку. А ўсе здаецца ро­бяць стаў­ку толь­кі на іза­ля­ван­не са­мых ста­рэй­шых гра­ма­дзян, а астат­нія, зда­ец­ца, му­сяць пе­рах­ва­рэць ін­фек­цыю з усі­мі гэ­та­га пас­ля­доў­нас­ця­мі, у тым лі­ку і ты­мі са­мы­мі тра­гіч­ны­мі. Ка­лі не бу­дзе зной­дзе­на бяс­печ­ная вак­цы­на су­праць ка­ра­на­ві­ру­са, то яго­ная му­та­цыя бу­дзе ўспых­ваць у лю­бым ку­точ­ку све­ту са здво­е­най сі­лай па­ра­жэн­ня. А ўжо сам ві­рус, зда­ец­ца, на­заў­сё­ды зні­та­ваў­ся з ча­ла­ве­чым ро­дам і бу­дзе чар­го­вай эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­най паг­ро­зай для на­ша­га зям­но­га жыц­ця. За­раз што­дзень пры­хо­дзіц­ца нам слу­хаць і наг­ля­даць гі­сто­рыі як ка­ра­на­ві­рус­ная пят­ля бя­рэ ў па­лон ці на­хаб­на за­душ­вае хво­рых у на­шым ся­мей­ным і сяб­роў­скім кру­гах. Няй­на­чай бы­ло і ў ма­ім род­ным, вя­ско­вым аа­зі­се. Два тыд­ні на­зад, у су­бо­ту, ка­лі, раз­ві­таў­шы­ся з па­кой­ным Вік­та­рам Шве­дам, ук­лю­чыў я свой ма­біль­нік, па­ба­чыў там не­каль­кі па­сту­па­ю­чых па са­бе тэ­ле­фа­на­ван­няў ад май­го род­на­га бра­та, які як­раз зна­хо­дзіў­ся на вёс­цы ў баць­коў. Дрэн­ныя дум­кі міль­га­ну­лі мне ў гэ­ты мо­мант у га­ла­ве і я ад­ра­зу паз­ва­ніў бра­ту. Са­праў­ды, на­ві­на бы­ла сум­ная і да­ты­чы­ла на­шай вя­ско­вай сва­яч­кі, но­вап­рад­стаў­ле­най Ва­лян­ці­ны. Па­мер­ла яна на ка­ра­на­ві­рус у су­бо­ту ў ад­ным з бе­ла­стоц­кіх шпі­та­ляў і ў той жа дзень бы­ла па­ха­ва­на без апош­ня­га раз­ві­тан­ня з род­ны­мі ці ад­пя­ван­ня ў пры­хад­ской цар­к­ве на на­шых мо­гіл­ках у Вэр­сто­ку. Які ж гэ­та яш­чэ ўзвя­лі­ча­ны боль му­жу, дзе­цям, род­ным, ка­лі пат­ра­пі­лі ў та­кую ж сі­ту­а­цыю. У шо­ку і бо­лю бы­лі і ўсе ад­на­вя­скоў­цы, у тым лі­ку і тыя, якія што­дзень не пра­жы­ва­юць у ся­ле. Веч­ная ёй на­ша па­мяць. А з ёй зда­ры­ла­ся на­ступ­ная гі­сто­рыя. Не­каль­кі тыд­няў на­зад тра­пі­ла яна ў шпі­таль у Бе­ла­сто­ку на апе­ра­цыю. Ця­гам па­быў­кі ў баль­ні­цы пад­ха­пі­ла і ка­ра­на­ві­рус­ную за­ра­зу. З бліз­кі­мі змаг­ла раз­маў­ляць сла­бе­ю­чым з кож­ным днём го­ла­сам не­каль­кі хві­лін толь­кі па тэ­ле­фо­не, бо ж, вя­до­ма, што ніх­то не мог на­ве­даць яе на шпі­таль­ным лож­ку. Пай­ш­ла ра­та­ваць зда­роўе, а па­мер­ла ад зу­сім ча­го ін­ша­га і вяр­ну­ла­ся ў за­кры­тай тру­не. Ка­лі па­чуў я гэ­тую сум­ную на­ві­ну ад­ра­зу пас­ля раз­ві­тан­ня з Вік­та­рам Шве­дам, то, вяр­нуў­шы­ся да­до­му, про­ста зва­ліў­ся на ло­жак і не­каль­кі га­дзін пра­ля­жаў бы гэ­ты ка­ва­лак це­ла, з яко­га зыш­ла жыц­цё­вая энер­гія. А ця­гам на­ступ­ных дзён на пра­цы па­доб­ныя гі­сто­рыі па­ча­лі ўсплы­ваць і ся­род на­шай рэ­дак­цый­най кам­па­ніі. У шпі­та­лі па­ча­лі трап­ляць на­ват сем’і іх бліз­кіх. Вя­до­ма, што пе­ра­жы­ван­ні ў та­кой сі­ту­а­цыі пад­рэз­ва­юць ру­кі кож­на­му. Вы­я­ві­ла­ся так­са­ма, што мно­гія зах­ва­рэ­лі ка­ра­на­ві­ру­сам, ка­лі зна­хо­дзі­лі­ся на ба­гас­луж­бах і мо­гіл­ках у ча­се апош­няй да­ро­гі з бліз­кі­мі ім асо­ба­мі. На­пэў­на та­ко­га раз­ві­тан­ня не ха­це­лі б тыя, якія пай­ш­лі ўжо з зям­но­га жыц­ця. Раз­мо­вы ў та­кой сі­ту­а­цыі з кож­ным днём ня­суць што­раз больш тры­во­гі ў на­шых га­ла­сах. Ві­да­воч­ныя ста­ты­стыч­ныя рэ­кор­ды зах­вор­ван­няў у Поль­ш­чы і на­шым ва­я­вод­стве, хо­чаш не хо­чаш, але на­пэў­на вык­лі­ка­юць па­вы­ша­ны страх, асаб­лі­ва ка­лі не­ка­то­рыя спе­цы­я­лі­сты га­во­раць, што ка­лі тыя ліч­бы па­вя­лі­чац­ца ў ча­ты­ры-пяць ра­зоў, та­ды вы­нік бу­дзе прыб­лі­жа­ны да рэ­аль­нас­ці. Не та­ко­га ўсе ча­ка­лі гэ­тай во­сен­ню. Зна­чыць, пе­рад на­мі і не менш сум­ныя Ка­ля­ды.

Яў­ген Ва­па

Відэа

праваабарончыя сайты