Навіны

У Гародні разглядаецца крымінальная справа Аляксея Лапы

У Гародні працягваецца разгляд крымінальнай справы Аляксея Лапы, якога вінавацяць у парушэнні артыкула 364 Крымінальнага кодэксу.

Напомнім, што Аляксей Лапа абсалютна нематывавана і вельмі жорстка быў збіты амапаўцамі ў ноч з 10 на 11 жніўня, атрымаў сур'ёзныя траўмы. Пра гэта пісалі многія гарадзенскія медыі. Аднак у выніку крымінальная справа адкрытая менавіта на Аляксея Лапу (нібыта былі нанесеныя траўмы супрацоўнікам міліцыі). Значны час Аляксей Лапа знаходзіўся ў шпіталі ў кайданках, яму была зроблена аперацыя. Доўгі час Аляксей Лапа быў на рэабілітацыі, але не аднавіў здароўе дагэтуль.

Справа зараз разглядаецца ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні. Яе вядзе суддзя Дзмітрый Кедаль. Прайшлі ўжо тры судовыя паседжанні, дзе былі апытаныя сведкі з боку Аляксея Лапы.

Працяг працэсу 11 лістапада а 10-й гадзіне. У гэты дзень у судзе павінны з'явіцца "пацярпелыя" амапаўцы ці сведкі з іх боку.

 

Відэа

праваабарончыя сайты