Навіны

Справа Аляксандра Патаповіча: Сведак дапыталі паўторна, бо шмат супярэчнасцяў у паказаннях

Суд Ваўкавыскага раёна. Фота: Гарадзенская Вясна.

Суд Ваўкавыскага раёна. Фота: Гарадзенская Вясна.

У судзе Ваўкавыскага раёна 11 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ). Справу разглядае суддзя Леанард Дзіўнель. Пацярпелыя – Уладзімір Буйніцкі і Алег Вікторка.

Патаповіча абвінавачваюць у тым, што 9-га жніўня пасля 23.00 ён паспрабаваў наехаць аўтамабілем на двух супрацоўнікаў ваўкавыскай міліцыі з мэтай перашкодзіць іх працы падчас несанкцыянаванага мерапрыемства, а таксама, каб адпомсціць

На папярэднім судовым паседжанні бок абароны акцэнтаваў ўвагу на супярэчнасцях у паказаннях сведак, акрамя таго, адзін з супрацоўнікаў даў тлумачэнні слова ў слова падобныя на ягонага калегу.

Сённяшні суд пачаўся з паўторнага апытання сведкаў з боку абвінавачвання, каб прыбраць супярэчнасці ў іх паказаннях на мінулым тыдні. Пры гэтым усе сведкі прысутнічалі ў залі і чулі паказанні адзін аднаго. У трох з іх паказанні змяніліся ў той ці іншай ступені. Маюцца на ўвазе Дзяніс Грыневіч, Генадзь Маркевіч і Дзмітрый Раманец.

Таксама па хадайніцтву пацярпелых супрацоўнікі МУС атрымалі дазвол на відэаздымкі апытання сведак.

На першым пасяджэнні пацерпелыя міліцыянты Уладзімір Буйніцкі і Алег Вікторка казалі, што ніякіх пашкоджанняў ці матэрыяльных страт не панеслі. Падчас здарэння яны былі вымушаныя адскочыць на некалькі метраў ад машыны і пры гэтым "перажылі стрэс".

Прадстаўнік дзяржабвінавачання пракурор Сяргей Гаўрылюк кажа, што віна Патаповіча даказаная і пацвярджаецца паказаннямі сведак — супрацоўнікаў міліцыі.

Абвінавачаны Аляксандр Патаповіч сваёй віны ў наедзе на міліцыянтаў не прызнае і ніякіх прычын для помсты міліцыі ён не мае, а ад палітыкі ўвогуле далёкі.

У судзе абвешчаны перапынак да 10:15 19 лістапада.

 

23-гадовага жыхара Ваўкавыска судзяць за наезд на міліцыянтаў, у якіх няма пашкоджанняў

У Ваўкавыску пачаўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча за гвалт у дачыненні да міліцыянта (арт. 364 КК РБ).

Ад пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года, больш чым за пяць месяцаў у краіне заведзена больш за 900 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі. Частка з іх па артыкулах 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

 

http://spring96.org/be/news/100342

Відэа

праваабарончыя сайты