Навіны

Юзафа Нямеру пакаралі, але выпусцілі на волю (фота)

Абвешчаны прысуд па крымінальнай справе 63-гадовага гарадзенца Юзафа Нямеры. Агулам 2 гады 6 месяцаў без накіравання ва ўстанову пакарання.

За удар нагой у тыльную частку праваахоўніку 6 верасня 2020 года ў час мірнага шэсця гарадзенцаў па частцы 1 артыкулу 364 КК (суд улічыў хадайніцтвы Гарадзенскай праваслаўнай епархіі і спартовага клуба "Батогрыя"), суд прызнаў вінаватым Нямеру і прызначыў яму пакаранне 1 год пазбаўлення волі, шляхам складання пакарання на 2 гады і 6 месяцаў, без накіравання ва ўстанову. Суд пастанавіў залічыць у тэрмін змяшчэнне пад варту, прыраўняўшы 1 дзень да 2 дзён, таму пастанавіў змяніць меру стрымання пад падпіску і вызваліць Юзафа Нямеру ў залі суду. Прысуджана таксама, што Нямера абавязаны выплаціць 500 рублёй міліцыянту маральнай кампенсацыі, а машыну Нямеры пакінуць пад арыштам. Прыгавор абвесціла суддзя Юлія Бекушава ў прысутнасці пракурора Сяргея Петрашко.

Пасля абвяшчэння прыгавору Юзафа Нямеру вызвалілі з пад варты ў залі суду.

 

 

 

12 лістапада - апошні дзень судова працэсу над Юзафам Нямерам у судзе Кастрычніцкага раёну Гародні.

Юзаф Нямера выступіў з апошнім словам. Ён сказаў, што нічога асабліва кепскага не зрабіў і папрасіў не прыцягваць яго да турэмнай адказнасці. Нямера сказаў, што ў яго на ўтрыманні знаходзіцца 90-гадовая маці і за ёй няма каму даглядаць. Нямера сказаў, што прынёс прабачэнні міліцыянту Паўлу Слацкаму. Ён папрасіў суд выключыць абвінавачанне па артыкуле 342, частка 1 як зусім недаказанае, удзелу ў масавым мерапрыемстве фактычна не было. Па артыкуле 364 Нямера папрасіў суд, улічваючы 3 месяцы яго зняволення ў турме, вызваліць яго ў залі суду.

Відэа

праваабарончыя сайты