Навіны

Гародня. Памяці Рамана Бандарэнкі

Ушанаваць памяць чарговага загінулага пратэстоўца і ўдзельніка акцый мірнага пратэсту за справядлівасць і перамены ў сябе на Радзіме Рамана Бандарэнкі выйшлі Гарадзенцы. Акцыі памяці пачаліся яшчэ ў ночы. Людзі выходзілі ў горад і станавіліся ў ланцугі памяці і салідарнасці. Акцыі праходзілі ў розных месцах Гародні. Акрамя ланцугоў салідарнасці, людзі павязвалі на дрэвы і турнікеты бела-чырвона-белыя стужкі, пакідалі ля памятных мясцін горада знакі павагі, плакаты, запіскі, запальвалі свечкі і лампады.

З ранку хвілінай маўчання памяць мірнага пратэстоўца ушанавалі працаўнікі "Азоту" і іншыя рабочыя.

Адбылася памінальная служба ў гарадзенскім Свята-Пакроўскім саборы. Людзі ля сабору выстраіліся ў ланцуг памяці і салідарнасці, і трымалі свечкі ды лампады, кветкі ды партрэты забітага.

Таксама гарадзенцы масава выйшлі ўскладаць кветкі ў памяць па Раману Бандарэнку на яшчэ адно памятнае месца Гародні, дзе некалі стаяла ўзарваная камуністамі Фара Вітаўта. Паток людзей на гэтым месцы не сканчаецца. За гарадзенцамі назіраюць сілавікі, ціхары, і нават асабіста Караеў. Яны ні кветкі не ўскладаюць, ні свечкі не запальваюць, ні моляцца, ні стаяць у хвіліне маўчання.

Іншыя гарадзенцы ушаноўваюць памяць загінулага ўсімі належнымі спосабамі, і прысутнасць сілавікоў іх не спыняе.

13.11.2020 Тэгі: Гародня

Відэа

праваабарончыя сайты