Навіны

Гарадзеншчына: маскавы рэжым

Па ўсёй Беларусі ўвялі абавязковы маскавы рэжым. Пра яго асаблівасці на Гарадзеншчыне распавядае наш журналіст Сяргей Апановіч:

– Абавязковы маскавы рэжым ва ўсіх раёнах Гарадзеншчыны ўплывае на працу гарадзенскіх кавярняў, бараў, куды забаронены ўваход без масак. А таксама трэба канстатаваць тое, што самыя вядомыя кавярні, такія, як “Наша кава” і “Веган-бар Несцерка”, зачыніліся ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у горадзе. Вялікая колькасць іншых кавярняў скарацілі час працы, увялі дыстанцыйныя меры. Гарадзенскія ўлады пагражаюць уладальнікам кавярняў за тое, што людзі будуць прыходзіць без масак, вялікімі штрафамі ад 200 да 500 базавых велічыняў.

 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garadzenshchyna-masachny-rezhym/

20.11.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты