Навіны

Засудзілі слонімскага фермера

У пятніцу, 20 лістапада, адбылося пасяджэнне суда Слонімскага раёна. На ім судзілі фермера з вёскі Сялявічы Слонімскага раёна Генрыха Засімовіча па ч. 1 арт. 23.34 адміністрацыйнага кодэксу.


Фермера Генрыха Засімовіча звінавацілі ў тым, што ён браў удзел у “несанкцыянаваным” мітынгу, які адбыўся 25 кастрычніка ў цэнтры Слоніма каля помніка Льву Сапегу.
 У час суда Генрых Засімовіч сказаў, што ён быў у той дзень каля помніка Льву Сапегу таму, што “больш не можа заставацца ўбаку і спакойна назіраць за тым, як у краіне творыцца беззаконне і падман”.
Старшыня суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік прызнаў вінаватым фермера Генрыха Засімовіча і прысудзіў яму штраф пяць базавых адзінак (135 рублёў).

Відэа

праваабарончыя сайты