Навіны

Сто дзён гонару ў крыві

Кож­ны дзень — нер­вы і стрэс. З усіх ба­коў б’юць па нас, зда­ец­ца, толь­кі дрэн­ныя на­ві­ны — ка­ра­на­ві­рус, па­лі­тыч­ныя ін­т­ры­гі, ма­ні­фе­ста­цыі, па­лі­цыя, па­дзел гра­мад­стваў і сем’­яў на мя­жы гра­ма­дзян­скіх вой­наў. Увесь свет на­гад­вае гон­кі мі­ру з уз­рыў­ны­мі пры­ла­да­мі. Ней­кае ша­лен­ства па­ся­лі­ла­ся ў люд­скіх га­ло­вах і дум­ках. Тут пат­рэб­ная прыш­чэп­ка ўжо не толь­кі ад за­бой­чай, ві­рус­най эпі­дэ­міі, але ней­кая вак­цы­на не­аб­ход­ная па­лі­ты­кам і гра­мад­ству, каб выр­вац­ца з дэ­ма­ніч­на­га тан­ца са­маз­ніш­чэн­ня.

На фо­не ўся­го гэ­та­га ў на­шым, бе­ла­ру­скім вы­пад­ку па­дзеі ма­юць за­раз ад­но са­мае жыц­цё­вы­ра­шаль­нае вы­мя­рэн­не — ці быць бе­ла­ру­скай на­цыі на гэ­тай зям­лі гас­па­да­ра­мі сва­ёй дзяр­жа­вы, ці толь­кі ра­ба­мі ў кра­і­не чу­жа­коў. Ме­на­ві­та на гэ­тым тыд­ні мі­нае сто дзён бе­ла­ру­скай рэ­ва­лю­цыі год­нас­ці. Звыш тры ме­ся­цы ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь на­зі­ра­ем за ге­ра­із­мам бе­ла­ру­ска­га на­ро­да, які на род­най зям­лі хо­ча ды­хаць па­вет­рам сва­бо­ды. Вы­браў ён для гэ­та­га са­мы ня­лёг­кі шлях, жа­да­ю­чы дай­с­ці да мэ­ты шля­хам бяск­роў­ных пра­тэ­стаў і без жор­ст­ка­га ад­по­ру ў бок дык­та­ту­ры. Ад­веч­ны, хрыс­ці­ян­скі зак­лік зло даб­ром пе­ра­ма­гай пе­ра­фар­ма­та­ваў­ся ў адзі­ным і не­паў­тор­ным бе­ла­ру­скім выг­ля­дзе і ва­ры­ян­це. Зра­зу­ме­ла, што для вон­ка­вых на­зі­раль­ні­каў і ме­дый­ных, сус­вет­ных ка­рэс­пан­дэн­цый та­кі мір­ны па­ды­ход, асаб­лі­ва на фо­не кры­ва­вых ук­ра­ін­скіх май­да­наў, зда­ваў­ся ней­кім цу­дам у дык­та­тар­скай кра­і­не Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі.

Ка­лі пас­ля пер­шых жор­ст­кіх дзён пра­тэ­стоў­цам у сот­ні ты­сяч жы­ха­роў бе­ла­ру­скай ста­лі­цы і ін­шых га­ра­доў уда­ло­ся ў не­каль­кіх ня­дзель­ных мар­шах змен­шыць аг­рэ­сію кар­ні­каў, то пас­ля ка­ро­цень­кай пе­ра­дыш­кі ўся сі­стэ­ма дык­та­ту­ры штораз мац­ней уда­рае кож­на­га дня ў кож­ным кут­ку Бе­ла­ру­сі. Пры­го­жыя хві­лі­ны сва­бод­ных мар­шаў ат­ры­ма­лі ўдар жа­лез­ных, уз­б­ро­е­ных і не­на­віс­ных лу­ка­шэн­каў­скіх ап­рыч­ні­каў і спец­с­луж­боў­цаў. А спя­ва­ная пес­ня-сім­вал „Му­ры” з да­дат­ко­вы­мі сло­ва­мі пра бра­тоў афі­цэ­раў, што ра­зам усе не хо­чуць вай­ны на гэ­тай зям­лі, у су­тык­нен­ні з рэ­аль­нас­цю ста­лі толь­кі на­іў­най мро­яй пра ўсе­на­род­нае бра­тан­не і пе­ра­ход сі­ла­ві­коў на бок на­ро­да. У бок на­ро­да і па ча­ла­ве­чых ба­ках уда­ры­лі яны друч­ка­мі, гра­на­та­мі, пнеў­ма­тыч­ны­мі ку­ля­мі, ка­та­ван­ня­мі і ўрэш­це за­бой­ства­мі. Ну і, зра­зу­ме­ла, арыш­та­мі і кры­мі­наль­ны­мі спра­ва­мі. Звыш двац­цаць пяць ты­сяч зат­ры­ма­ных і столь­кі ж ад­мі­ніст­ра­цый­ных спраў, ра­сту­чая коль­касць па­лі­тыч­ных вяз­няў, дзя­сят­кі ты­сяч з’е­хаў­шых ужо з Бе­ла­ру­сі - гэ­та толь­кі ад­но з вы­мя­рэн­няў ця­пе­раш­няй лу­ка­шэн­каў­скай што­дзён­ш­чы­ны.

Па­вод­ле да­ных поль­ска­га Мі­ні­стэр­ства ўнут­ра­ных спраў і ад­мі­ніст­ра­цыі па гу­ма­ні­тар­най ві­зе ў Поль­ш­чу са жніў­ня да па­ло­вы лі­ста­па­да з’е­ха­ла звыш ты­ся­чы асоб. Гу­ма­ні­тар­ная ві­за вы­да­ец­ца дып­ла­ма­тыч­ны­мі прад­стаў­ні­цтва­мі і па­меж­ны­мі ве­дам­ства­мі ў вы­пад­ку па­лі­тыч­на­га пе­рас­ле­ду. Яш­чэ тры­ста пяць­дзя­сят ча­ла­век ат­ры­ма­ла ві­зы звя­за­ныя з да­па­мо­гай у пе­ра­но­се свай­го біз­не­су ў Поль­ш­чу. Да гэ­та­га трэ­ба па­мя­таць пра дзя­сят­кі ты­сяч бе­ла­ру­саў з ту­ры­стыч­ны­мі ві­за­мі, што ўцяк­лі з лу­ка­шэн­каў­скай тур­мы і раз’­е­ха­лі­ся па ўсім све­це.

Ка­лі што­дзень пры­хо­дзіц­ца гар­таць стужкі на­він з ін­фар­ма­цы­яй з Бе­ла­ру­сі і слу­хаць вы­каз­ван­ні лю­дзей у эфі­ры Ра­дыё Ра­цыя, то з кож­ным днём про­ста ча­ла­век ста­но­віц­ца больш аз­м­ро­ча­ным і зму­ча­ным. А дай­це ўя­вім, як гэ­та бы­ло б, ка­лі б мы апы­ну­лі­ся на іх мес­цы. Ці ча­ла­век у змо­зе выт­ры­маць тыя фі­зіч­ныя і псі­хіч­ныя здзе­кі над са­бою, над ся­мей­ні­ка­мі, сяб­ра­мі і су­се­дзя­мі? За­ста­ец­ца ве­рыць, ма­ліц­ца і да­па­ма­гаць на­шым сло­вам і пра­тэ­ста­мі су­праць та­ко­га вар­вар­ства. Не здзіў­ля­юць мя­не, а на­ад­ва­рот па­ло­ха­юць што­раз час­цей­шыя па­раў­нан­ні та­го, што ад­бы­ва­ец­ца ў сён­няш­няй Бе­ла­ру­сі, з ча­са­мі ста­лін­ска­га і гіт­ле­раў­ска­га тэ­ро­раў. Ві­даць, на жаль, як на да­ло­ні, што мір­ныя пра­тэ­сты ў да­сю­леш­няй фор­ме не пры­ня­суць ані­я­кай зме­ны ўла­ды, ха­ця б у паў­тор­ных і дэ­ма­кра­тыч­ных вы­ба­рах, не га­ва­рыў­шы пра зы­ход Аляк­сан­д­ра Ры­го­ра­ві­ча Лу­ка­шэн­кі, яко­га тэр­мін па­пя­рэд­ніх паў­на­мо­цтваў, так­са­ма сфаль­ша­ва­ных, за­вяр­шыў­ся з па­чат­кам лі­ста­па­да. Узур­па­тар і дык­та­тар аз­вя­рэ­ла пай­шоў на вай­ну, а не на мір­ныя пе­ра­мо­вы з бе­ла­ру­скім на­ро­дам.

Яў­ген Ва­па

Відэа

праваабарончыя сайты