Навіны
Сяргея Верамеенку ўсё ж будуць судзіць
Гарадзенскага грамадска-палітычнага актывста Сяргея Верамеенку ўсё ж збіраюцца засудзіць. Ён выкліканы ў суд Кастрычніцкага раёну (вуліца Дубко-9) на 24 лістапада. Працэс пачнецца а 10-й гадзіне. Судзіць будзе суддзя Алена Тоўсцік-Самойла.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што "здзяйсненне правапарушэння" паводле артыкулу 23.34, частка 3, адбылося ажно чатыры (!) месяцы таму.
Няма сумневу, што Сяргея Верамеенку чакаюць чарговыя палітычныя карныя санкцыі.