Навіны

Абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Паляка і Зімніцкага

Суд Кастрычніцкага раёна Гародні ў асобе суддзі Дзмітрыя Кедаля 23 лістапада абвесціў прысуд Дзмітрыю Зімніцкаму і Канстанціну Паляку па крымінальнай справе па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Дзмітрый Зімніцкі засуджаны да двух с паловай гадоў абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (так званая хатняя "хімія"), а Канстанцін Паляк — да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем на пасяленне адкрытага тыпу. Суд улічыў, што на ўтрыманні ў Зімніцкага трое непаўналетніх дзяцей. 

Абодва засуджаныя пакуль былі вызваленыя ў залі суду.

Перад абедам на паседжанні суда пракурор Уладзімір Клішын прасіў наступнае: 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую установу адкрытага тыпу (Дзмітрый Зімніцкі), 3,5 гады аналагічнай меры стрымання (Канстанцін Паляк).

Напомнім пра гісторыю гэтай крымінальнай справы. 13 жніўня па рацыі экіпажу ДПС ДАІ паступіў сігнал ад дзяжурнага аб тым, што на праспекце Касманаўтаў у Гродне мужчына раздае стужачкі і ўлёткі на несанкцыянаваным мітынгу і, магчыма, з'яўляецца арганізатарам і каардынатарам гэтае мерапрыемства. ДАІ была дадзена арыенціроўка на затрыманне мужчыны ў аранжавай футболцы ў белых штанах з заплечнікам. Яго трэба было даставіць у Кастрычніцкі РАУС Гродна для складання пратаколу па арт 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Старэйшы экіпажа ДАІ капітан Ткач знайшоў мужчыну па арыентыроўцы — ім апынуўся Канстанцін Паляк. Супрацоўнік ДАІ папрасіў яго назвацца і прайсці з ім у аўто ДАІ для дагляду заплечніка. Паляк выканаў яго патрабаванні. Але, як толькі ён сеў на пярэдняе сядзенне, зрабіў спробу ўцячы. За ім пагнаўся лейтэнант Сапега — завязалася штурханіна. Супрацоўнік міліцыі ўпаў, Канстанцін Паляк нанёс яму больш за пяць удараў у грудзі і ў іншыя часткі цела. Супрацоўнік ДАІ Ткач стаў адцягваць Канстанціна Паляка ад напарніка, але яго нехта ззаду схапіўшы за плечы, кінуў на зямлю. Гэта быў Дзмітрый Зімніцкі.

фота Рамана Юргеля

Відэа

праваабарончыя сайты