Навіны

Ліда: пракурор прасіў два гады калоніі, суд вынес тры гады “хатняй хіміі”

Суд Лідскага раёна

Суд Лідскага раёна

У судзе Лідскага раёна 24 лістапада абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Яўгена Вінчыякога вінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).

Справу разглядў суддзя Максім Філатаў, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Роўба.

Пра інцыдэнт і крымінальную справу амаль нічога невядома, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.

12 жніўня ў цэнтры Ліды каля будынка райвыканкама адбылася акцыя мірнага пратэсту. Сюды прыйшлі таксама святары. Праз нейкі час праваахоўнікі папрасілі ўсіх разысціся. Затым пачаліся жорсткія затрыманні на вуліцах і здзекі над затрыманымі. У адказ пратэстоўцы кінулі некалькі камянёў у міліцэйскі транспарт. 

Па словах пацярпелых і сведкаў у здзеках удзельнічалі АМАПаўцы і мясцовыя міліцыянеры.

Яўгена Вінча таксама пры затрыманні збівалі, а потым абвінавацілі ў тым, што юнак учыніў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Напачатку судовага паседжання пракурор заявіў хадайніцтва аб тым, каб суд праходзіў у закрытым рэжыме, маўляў, у працэсе ёсць сакрэтныя асобы, якіх нельга падвяргаць небяспецы.

Пад час папярэдніх судовых пасяджэнняў пракурор Роўда запрасіў для Яўгена Вінчы два гады пазбаўлення волі.

Суд пастанавіў: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

 

http://spring96.org/be/news/100597

Відэа

праваабарончыя сайты