Навіны

Гісторыі годнасці

Тыд­ні і дні прыс­пеш­ва­юць у ней­кім су­цэль­ным зліц­ці. Па­чуц­цё пра­мі­нан­ня ча­су і пат­ра­ча­на­га ўжо на­заў­сё­ды доб­ра вя­до­ма­га нам све­ту зда­ец­ца быць тры­ва­лым фак­та­рам. Не вер­неш і не вер­нуц­ца да мі­ну­ла­га. Вя­до­ма, за­ста­юц­ца сен­ты­мен­ты да пра­жы­та­га — да на­ша­га дзя­цін­ства, ма­ла­дос­ці і знач­най част­кі да­рос­лас­ці. Але не­як трэ­ба ас­вой­ваць ця­пе­раш­нюю, на­хаб­ную што­дзён­ш­чы­ну і з усіх сва­іх гі­сто­рый вы­бу­доў­ваць тое па­зі­тыў­нае, што дае яш­чэ ней­кія ім­пуль­сы, якія да­юць тую жыц­цё­вую за­яд­ласць, каб пра­цяг­ваць на­да­лей свае спра­вы ці ідэі. Ад­ной з тых спраў, якая на­ле­жыць да кож­на­га на­ро­да, з’яў­ля­ец­ца тры­ва­ласць гі­ста­рыч­най па­мя­ці. Ка­лі яе не ўша­ноў­ва­ем, то яна про­ста са­маз­ніш­ча­ец­ца і най­час­цей паз­баў­ляе та­кі на­род усіх прыз­на­каў яго са­ма­выз­на­чэн­ня, у тым лі­ку вя­дзе да пат­ра­ты не­за­леж­най дзяр­жа­вы. Пат­ра­ты не­за­леж­нас­ці ў гі­сто­рыі ча­ла­ве­цтва ме­лі най­час­цей дзве пры­чы­ны — унут­ра­ны кры­зіс ся­род элі­таў кра­і­ны і па­лі­тыч­на-мі­лі­тар­ная ак­тыў­насць вон­ка­вых во­ра­гаў. Ка­лі толь­кі не бу­дзеш піль­ным у веч­най вар­це сва­іх дзяр­жаў­ных ці цы­ві­лі­за­цый­ных каш­тоў­нас­цей, то не толь­кі мож­на знік­нуць з карт све­ту, але і гі­ста­рыч­най па­мя­ці. На­ват цяж­ка нам уя­віць, коль­кі за пе­ры­яд іс­на­ван­ня ча­ла­ве­цтва ў веч­ную па­мяць ад­п­ра­ві­ла­ся на­ро­даў, куль­тур, моў, рэ­лі­гій­ных сі­стэм. За­тым му­сім па­мя­таць, што ня­ма ў пла­не гі­ста­рыч­на­га ад­мі­ран­ня ані­я­ка­га пе­ра­мір’я ці ад­мыс­ло­ва­га вык­лю­чэн­ня не­ка­то­рым дзяр­жа­вам ці на­ро­дам. Ёсць толь­кі піль­ная ўва­га для за­бес­пя­чэн­ня сва­іх ін­та­рэ­саў. На гэ­тае ўсё нак­лад­ва­ец­ца яш­чэ і ідэ­а­ла­гіч­на-рэ­лі­гій­нае вы­мя­рэн­не. Тут спра­ва знач­на шы­рэй­шая, але і ад­на­час­на больш не­бяс­печ­ная, бо ма­ец­ца на ўва­зе звыш­дзяр­жаў­ныя фар­мі­ра­ван­ні і ча­ла­ве­чыя, аса­бі­стыя, та­ем­ныя ду­хоў­ныя вы­ба­ры. Ідэ­а­ла­гіч­ныя, рэ­лі­гій­ныя вой­ны і пе­рас­лед гэ­та ж тое, што цяг­нец­ца ты­ся­ча­год­дзя­мі і не чу­жое ў гэ­тыя хві­лі­ны і на на­шых ва­чах ці па­над­вор­ках. За­раз пад пры­цэ­лам ста­рых і но­вых, ідэ­а­ла­гіч­ных сі­стэм апы­ну­ла­ся хрыс­ці­ян­ства, яко­му на­ват двух­ты­сяч­ная гі­сто­рыя і сі­стэ­ма каш­тоў­нас­цей не даз­ва­ляе спа­кой­на гля­дзець у бу­ду­чы­ню. На­ад­ва­рот, унут­ра­ны кры­зіс, спа­лу­ча­ны з атэ­і­за­цы­яй гра­мад­стваў ужо не толь­кі ў за­ход­няй Еў­ро­пе пры­но­сіць аб­са­лют­на но­выя ма­раль­ныя і эк­зі­стэн­т­цы­яль­ныя пы­тан­ні на­конт да­сю­леш­ніх ас­ноў­ных ся­мей­ных і між­ча­ла­ве­чых су­ад­но­сін. Ад­ным сло­вам, ма­ем бач­ную і ня­бач­ную ідэ­а­ла­гіч­ную ата­ку на хрыс­ці­ян­скія ка­но­ны, на якіх вы­бу­доў­ва­ла­ся і аба­пі­ра­ла­ся да­гэ­туль еў­ра­пей­ская цы­ві­лі­за­цыя. Так скла­ла­ся ста­год­дзя­мі, што праз бе­ла­ру­скія зем­лі ад са­мо­га па­чат­ку ўзнік­нен­ня на іх пер­шых па­лі­тыч­ных са­маў­т­ва­рэн­няў, ма­ем тут фак­тыч­нае і бе­зу­пын­нае су­тык­нен­не на роз­ных цы­ві­лі­за­цый­ных уз­роў­нях — рэ­лі­гій­ным, гра­мад­скім, сі­стэм­на-па­лі­тыч­ным ці куль­тур­ным. Вя­лі­ся вой­ны з ус­хо­дам і за­ха­дам, а так­са­ма ўнут­ры кра­і­ны па ўсіх вы­шэй­з­га­да­ных прык­ме­тах. І да­лей тут па­мя­тай­ма, што ні­чо­га не мя­ня­ец­ца ў рэ­аль­нас­ці і ў наш час. Не­каль­кі ста­год­дзяў па­лі­тыч­най пры­сут­нас­ці, але без за­ма­ца­ва­най ідэн­тыч­нас­ці ў выг­ля­дзе на­зо­ву дзяр­жа­ва Бе­ла­русь, увя­ла ў на­шае, су­час­нае, ге­а­па­лі­тыч­нае, ра­зу­мен­не не­за­леж­нас­ці шмат заб­лы­та­нас­ці, ска­ры­ста­най па­лі­тыч­най гі­сто­ры­яй су­сед­ніх дзяр­жаў. Без ані­я­кіх сен­ты­мен­таў ці са­лі­да­рыз­маў ма­ем да­чы­нен­не з ін­кар­па­ра­цы­яй і ма­ні­пу­ля­цы­яй лё­са­мі на­ша­га на­ро­да і яго зя­мель. Та­му, ка­лі на на­шых ва­чах ад­бы­ва­ец­ца бе­ла­ру­ская кан­са­лі­да­цыя на­цы­я­наль­най то­ес­нас­ці, то ў гэ­тыя лі­ста­па­даў­скія змроч­ныя дні мае дум­кі на­кі­роў­ва­юц­ца да дзвюх гі­ста­рыч­ных па­дзе­яй Вось сто га­доў та­му на­зад удзель­ні­кі слуц­ка­га зброй­на­га чы­ну пай­ш­лі са збро­яй біц­ца за Бе­ла­ру­скую На­род­ную Рэс­пуб­лі­ку. Ся­род іх бы­лі і на­шы су­ро­дзі­чы з Бе­ла­сточ­чы­ны. Ха­ця пах прай­г­ра­най спра­вы лу­наў ва­кол, вый­ш­лі яны ў бой як лю­дзі ва­яр­ска­га го­на­ру. Та­го го­на­ру, пра які мы ву­чым­ся на ста­рон­ках гі­сто­рыі, па­чаў­шы ад грэц­кіх спар­тан­цаў да сён­няш­ніх зма­га­роў. А дру­гая да­та мае ледзь толь­кі га­да­вую даў­ні­ну. Год та­му на­зад у Віль­ні ад­бы­ло­ся пе­ра­па­ха­ван­не Ка­сту­ся Ка­лі­ноў­ска­га і ін­шых сту­дзень­скіх паў­стан­цаў. Той за­рад ду­ху сва­бо­ды і бе­ла­ру­скай сі­лы, які мы та­ды ат­ры­ма­лі ра­зам, на­пэў­на і лу­нае над сён­няш­ні­мі бе­ла­ру­скі­мі зма­га­ра­мі за шчас­це і во­лю сва­ёй дзяр­жа­вы.

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Студзень 2021
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Відэа

праваабарончыя сайты