Навіны

Хроніка пераследу 26 і 27 лістапада

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі 26 і 27 лістапада: затрыманні на мірных сходах і дома, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Пераслед 27 лістапада

У Мінску раніцай затрыманы 30-гадовы Аляксей Шпак. Дома ў яго правялі вобшук, пасля якога забралі тэлефоны і тэхніку. Пасля ператрусу затрымалі яго самога. Верагодна, крымінальная справа. Таксама сёння ў Брэсце затрымалі Марка Антонава. Хлоца павезлі ў мясцовае РАУС.

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале "Студэнцкая думка", дома ў студэнткі мехмата БДУ Таццяны Екельчык супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Забралі ноўтбук, тэлефон і павезлі на допыт. Паведамляецца, што таксама правялі ператрус у кватэры сваякоў Таццяны.

"КДБ правёў ператрус, забралі ноўтбук, тэлефон. Потым паехалі з ператрусам да бабулі, дзе Таня была да ўчорашняга дня, павезлі ў КДБ на допыт. Абяцалі гадзіны праз 3-4 патэлефанаваць нешта паведаміць. Не тэлефанавалі", – распавялі сваякі Таццяны.

У Ляхавічах затрымалі на працы на заводзе Андрэя Банкевіча. Яго даставілі ў Ляхавіцкі РАУС. Сваякі паведамляюць, што гэта ўжо трэці выпадак, калі Андрэя затрымліваюць на прахадной пасля працоўнай змены.

У Мінску раніцай у 7 гадзін дома затрымалі Марыю Крук. Да яе дадому "прыйшлі людзі без апазнавальных знакаў, казалі пра крымінальны вышук".

Пераслед 26 лістапада

У межах крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ў Брэсце затрыманы Дзяніс Жук. Раніцай дома ў яго правялі ператрус, а потым даставялі ў ІЧУ Ленінскага раёна Брэста.

У Лідзе пасля ператрусу затрымалі Івана Каспяровіча. Вядома, што ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе.

Таксама стала вядома, што крымінальна справа ўзбуджана на былога следчага Яўгена Юшкевіча. Яўген Юшкевіч – стваральнік ByChange, ён дапамагаў былым сілавікам «увайсці ў IT», а таксама вёў папулярны Twitter з інсайдамі з МУС і СК

Падрабязнасці справы пакуль невядомыя. Адвакат Яўгена Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла, што яна знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Сам Яўген пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

У чацвер, 26 лістапада, на традыцыйным Маршы людзей з інваліднасцю затрымалі восемь чалавек. Сярод затрыманых:

  1. Бухавец Юрый Алегавіч (Акрэсціна)
  2. Сабанцава Анастасія (даставілі на Акрэсціна, бо ў яе інваліднасць 3-й групы)

Як паведамляе "Белсат", адной жанчыне з інваліднасцю 1 групы пры затрыманні прыціснулі руку дзвярыма міліцэйскага буса, давялося выклікаць хуткую. Жанчыну даставілі ў шпіталь.

У Мазыры быў затрыманы Кастусь Кірыленка. Прычыны ўдакладняюцца. У Паставах затрымалі Дзяніса Цыбульскага.

Інфармацыя дапаўняецца.

 

Пятнічныя суды за ўдзел у масавых мерапрыемствах: што даюць?

У пятніцу 27 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.

 

http://spring96.org/be/news/100654

Відэа

праваабарончыя сайты