Навіны

Паўтары гады калоніі прысудзіў суд Іллю Лабцэвічу, які бараніў ад амапу сваю маці

Ілля Лабацэвіч. Фотакалаж з dissidentBY

Ілля Лабацэвіч. Фотакалаж з dissidentBY

Жыхару Наваполацка Іллю Лабацэвічу 27  лістапада суд Наваполацкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе за нібыта гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на актывістку Марыну Касінераву.

Вядома, што ў адзін з нядзельных маршаў 14 верасня малады чалавек гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур'ёзны ўдар па галаве дубінкай.

Суддзя Віталь Лапко агучыў прысуд: паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Ілля Лабацэвіч павенен таксама выплаціць маральную шкоду ў памеры 1 000 рублёў

 

http://spring96.org/be/news/100664

Відэа

праваабарончыя сайты